Юры Леанідавіч Поклад - новы спартыўны дырэктар нашага клуба.

06.06.2019

Кадравыя навіны клуба.

 

 

 

 

 

На пасаду спартыўнага дырэктара ФК «Дынама-Мінск» прызначаны Поклад Юры Леанідавіч.

Юры Поклад нарадзіўся 7 верасня 1970 года. Выхаванец СДЮШАР «Дынама». У якасці прафесійнага футбаліста выступаў за жодзінскае «Тарпеда» і салігорскі «Шахцёр».

У якасці трэнера працаваў у «Карпатах», «Чарнаморцы» (абодва клубы ўкраінскія), «Нафтане» і юнацкай зборнай Беларусі U-15.

Мае вялікі досвед працы ў міні-футболе: узначальваў маладзёжную зборную Беларусі, «БДУФК-Манаракурс», «УУС-Дынама», «Верас», «Вітэн». Разам з «Вітэнам» станавіўся чэмпіёнам Беларусі.

Мы вітаем Юрыя Леанідавіча ў нашым клубе і шчыра жадаем яму поспехаў!

 

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах