Дынама - Нёман. Каментар Бангуры

21.11.2015

Умару Бангура дае кароткую ацэнку матчу

 

 

 

 

Што скажаш пра матч? Сёння мы ўбачылі два розных таймы: першы - сумны, з мінімумам момантаў і другі - з поўнай перавагай нашай каманды.
- Што тычыцца таго, што было два розных тайма - гэта футбол і такое здараецца. У першым тайме ў нас былі невялікія праблемы, але ў другім - усё было выдатна. Акрамя апошніх хвілін другой паловы матчу.

Што адбылося ў тым эпізодзе?
- Ведаеце, напэўна, проста страцілі канцэнтрацыю. Я думаю так. Апошнія хвіліны матчу - страцілі канцэнтрацыю і дапусцілі грубую памылку.

Верагодна будзе цяжкі матч на выездзе.
- Гэта будзе адкрытая гульня. Да гэтага мы будзем рыхтавацца, і мы будзем старацца скончыць яго з станоўчым для нас вынікам.

Што казаў трэнер пасля матчу?
- Нічога асаблівага. Рабочыя моманты. Мы гаварылі пра тое, што зараз трэба забыцца гэты прыкры матч і да панядзелка быць сабранымі і гатовымі да працы. Нас чакаюць на наступным тыдні вельмі важныя матчы.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах