Граніт - Дынама - 0:0. Пасляматчавы каментар

12.09.2015

Граніт - Дынама - 0:0. Канцавы і Адамавіч каментуюць вынік матчу

 

 

 

 



З фінальным свістком маладзечанскага арбітра Ігара Крука гледачы на стадыёне ў Лунінцы праводзілі каманду гаспадароў у пераапранальню шматгалосным "Малайцы!», ды і ў самой пераапранальні гаспадароў панаваў вельмі станоўчы настрой. Галоўны трэнер Граніту на пасляматчавай прэс-канферэнцыі патлумачыў гэта тым, што, на яго думку, «Дынама» - флагман беларускага футболу і каманда цяпер у добрым руху, што пацвярджае выхад мінчукоў у групавы этап Лігі Еўропы. «Граніт» жа рыхтаваўся даць бой і, па словах Валерыя Бахно, у гаспадароў гэта атрымалася. Больш за тое - "Граніт" быў бліжэй да перамогі, чым госці. Пакрытыкаваўшы арбітра за некаторыя рашэнні галоўнакамандуючы «Граніту» скончыў свой выступ пажаданнем поспеху мінскаму «Дынама» ў групавым этапе Лігі Еўропы.


 

Сумны факт: пасляматчавую прэс-канферэнцыю наведалі толькі прэс-сакратары гуляючых каманд, і іх памочнікі - фатографы.

Адзіная здымачная група мясцова ТБ была заўважаная ля аўтобуса «Граніту» і, трэба сказаць, гаспадары ахвотна давалі каментар па мінулым матчы. Усе, акрамя замененага на 22-й хвіліне Андрэя Шаракова, у якога, па яго словах, пашкоджанне, якое выклікала замену, здарылася не ў выніку кантакту з гульцом «Дынама», а ў выніку рэцыдыву траўмы.

Гульцы «Дынама», незадаволеныя вынікам матчу, тым не менш, ад каментару не адмаўляліся.

Сяргей Канцавы: Мы першапачаткова разумелі, што будзе цяжкая гульня. Ведалі, што нас чакае добры супернік і штучнае поле. Настройваліся на цяжкую гульню - такая і атрымалася.



Ненад Адамавіч: Вельмі цяжка. Мы выходзілі на матч з думкай пра тое, каб перамагчы. Для нас чэмпіянат - вельмі важны. Можа, мы і не дагонім БАТЭ, але ў кожным выпадку, губляць пункты - недапушчальна. Можна колькі заўгодна думаць пра Пльзень, аб Лізе Еўропы, але страта пунктаў у чэмпіянаце дакладна не надае камандзе ўпэўненасці. Якасць поля? Яно аднолькавым было для абедзвюх каманды. «Граніт» хоць трэніруецца тут, а ў нас не было ні адной трэніроўкі на штучным полі, ды і не дапамагло б, напэўна. Усе штучныя палі, на якіх даводзілася раней гуляць або трэніравацца - моцна пераўзыходзяць тое, на якім мы гулялі сёння. Яно такой якасці ... Я не скарджуся, зразумейце, проста трохі незразумела - як такое поле можна дапускаць да спаборніцтваў, як можна на ім гуляць. Я разумею, што поле - штучнае. Але ўжо занадта яно зношанае. За ім трэба неяк даглядаць па іншаму і ўтрымліваць у больш годным стане, каб не толькі «Дынама», але і «Граніт» і іншыя каманды маглі паказваць на ім годны футбол.  


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах