Paritetbank - новы афіцыйны партнёр нашага клуба!

05.09.2019

Мінскае "Дынама" і Paritetbank заключылі дамову аб супрацоўніцтве.
 

 

 

 

 

 


Paritetbank стаў афіцыйным партнёрам футбольнага клуба «Дынама-Мінск» - пагадненне аб супрацоўніцтве было падпісана 26 жніўня 2019 года. Акрамя заключэння дамовы, кіраўнікі арганізацый абмеркавалі планы далейшых агульных мерапрыемстваў і дамовіліся пашыраць узаемадзеянне.

 

 

Paritetbank таксама будзе суправаджаць футбалістаў на гульнявым полі: лагатып кампаніі зараз размешчаны на форме мінскага «Дынама», што пацвярджае жаданне аб доўгатэрміновым і узаемавыгадным суупрацоўніцтве.

«Супрацоўніцтва з такімі дынамічна развіваючыміся арганізацыямі, як Paritetbank - вялікі крок для беларускага футбола, -
адзначыў генеральны дырэктар ФК «Дынама-Мінск», Андрэй Валер'евіч Талмач. - Мы заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва і з радасцю вядзем перамовы, калі бачым цікавыя ідэі і магчымасці для камунікацыі. Упэўнены, што разам з Paritetbank зможам зрабіць нямала якасных праектаў, якія прынясуць выгаду абодвум бакам і галоўнае - падабаюцца нашым заўзятарам»
.

 



 

Paritetbank ажыццяўляе сваю дзейнасць ужо больш за 20 гадоў і прапануе простыя рашэнні для любых фінансавых пытанняў. У апошнія гады Банк імкліва развіваецца, удасканальваецца і заваёўвае ўзнагароды за высокую якасць паслуг. У 2018 годзе Банк стаў пераможцам конкурсу «Спажывецкі досвед» у намінацыі «Народны рэйтынг». 2019 год у Paritetbank абвешчаны годам абнаўлення.

Старшыня праўлення Paritetbank Ігар Васільевіч Кацібнікаў пракаментаваў:

«Мы мяняемся, каб стаць бліжэй да нашым кліентаў, праводзім рэбрэндынг і бярэм курс на павышэнне якасці паслуг, аптымізацыю банкаўскіх прадуктаў, запускаем новыя цікавыя праекты. Наш банк заўсёды імкнуўся падтрымліваць спорт у Беларусі. Мы спадзяемся, што плённае супрацоўніцтва Paritetbank і ФК «Дынама-Мінск» стане значным унёскам у развіццё айчыннага футбола».

 



 

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах