Пазіцыя клуба адносна каментараў Самюэля Адэаіба.

21.01.2017

Пазіцыя ФК Дынама-Мінск адносна выказванняў футбаліста ФК Крумкачы ў адрас нашага футбаліста.

 

 

 

 

 

Пасля таварыскага матчу «Дынама-Мінск» - «Крумкачы» на афіцыйным сайце нашага сённяшняга суперніка з'явілася флэш-інтэрв'ю футбаліста «крумкачоў» Самюэля Адэаіба, у якім ён заявіў, што футбаліст мінскага «Дынама» Ігар Кузьмянок дазволіў сабе расісцкія выказванні ў гульнявым эпізодзе з выдаленнем афрыканца на 43-й хвіліне сустрэчы.

 

Ігар Кузьмянок на працягу сваёй гульнявой кар'еры зарэкамендаваў сябе як дысцыплінаваны і спакойны футбаліст. Ён неаднаразова выступаў у матчах супраць легіянераў з іншых краін, у тым ліку - на еўрапейскай арэне. За гэты час выпадкаў парушэння правілаў сумленнай гульні з боку футбаліста не было. Аб дысцыпліне футбаліста кажа і яго статыстыка: за 9 гадоў гульнявой кар'еры, і 197 матчаў (уключаючы матчы маладзёжнай зборнай Беларусі) Ігар атрымаў усяго 2 чырвоныя карткі, атрыманыя не за "неспартыўныя паводзіны".

Пасля матчу футбаліст так адрэагаваў на каментары Адэаіба:

- З велізарным здзіўленнем я прачытаў навіну пра тое, што дазволіў сабе расісцкія выказванні. На 42-й хвіліне ля нашай брамы прызначылі кутні, я стаяў у пары з Самюэлям, ён штурхаў мяне, я абурыўся са словамі: «Ты што творыш?». Пасля чаго быў удар па твары, я атрымаў рассяканне. Упэўнена заяўляю, што нічога падобнага я не казаў і лічу, што гэта проста правакацыя з боку Адэаіба. Проста не разумею, навошта ён так сказаў ...

Акрамя таго, паводле наяўнай у нас інфармацыі, выпадкі парушэння сумленнай і дысцыплінаванай гульні ў Адэаіба паўтараліся неаднаразова, у тым ліку і ў гульнях за дублюючы склад сваёй каманды.

Футбольны клуб «Дынама-Мінск» адстойвае гонар свайго футбаліста і словы гульца «Крумкачоў» расцэньвае як правакацыю і спробу адцягнуць увагу ад сваёй грубай гульні. 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце