Трансферныя навіны

02.07.2018

Аляксандр Наёк пакінуў «Дынама-Мінск».

 

 

 

 

Мінскае «Дынама» і Аляксандр Наёк скасавалі кантракт па ўзаемнай дамове.

Пачынаючы з сезона 2016 Аляксандр Наёк згуляў за наш клуб 85 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх забіў 7 галоў і аддаў 10 галявых перадач. Двойчы, па выніках сезонаў 2016 і 2017 прызнаваўся заўзятарамі найлепшым гульцом клуба. Па выніках сезона 2017 быў прызнаны АБФФ найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі.

ФК «Дынама-Мінск» дзякуе Аляксандру за супрацоўніцтва і жадае поспехаў у далейшай кар'еры.

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах