Навіны ад дубля.

24.01.2018

Некалькі навін ад нашага дублюючага складу.

 

 

 

 

На прагляд у сталічны «Луч» адправіліся двое паўабаронцаў нашай каманды - Арцём Корзун і Мікіта Гурэнка. Корзун паспеў прыняць удзел у кантрольным спарынгу дэбютантаў вышэйшай лігі супраць «Гарадзеі», які адбыўся ў суботу (0:3). Арцём правёў на полі другі тайм.

 

 

Па заканчэнні тэрміну кантракта клюб пакінуў Цімафей Лукашэвіч. Нагадаем, мінулы сезон паўабаронца правёў у «Лучы» і разам з камандай стаў чэмпіёнам першай лігі. Лукашэвіч працягвае трэніравацца са сталічнай камандай.

 

 

Працягваецца арэнда ў абаронцы Арсенія Бандарэнкі, які застаецца ў складзе таго ж «Луча».

 

Фота: vbobruisk.by

 

Да працы з асноўным складам у Лагойску далучыўся паўабаронца Аляксандр Ксенафонтаў.

 

 

У суботу дублёры адправяцца ў Гродна, дзе правядуць таварыскі матч супраць асноўнага складу бронзавага прызёра літоўскага першынства - ФК «Тракай». Сустрэча пройдзе ў футбольным манежы і пачнецца ў 15:00.

Таксама ў суботу правядзе першы спарынг міжсезоння старэйшая каманда акадэміі (1999/2000 года нараджэння). Сустрэча пройдзе на стадыёне БДПУ (экс- «Лакаматыў») і пачнецца ў 12:00. Наш супернік - дублюючы склад ФК «Луч».

 

Тэгі: Дублёры

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах