Кадравыя навіны з стану каманды.

23.07.2018

Вашай увазе кадравыя навіны нашай каманды, якіх за апошні час назбіралася нямала.

 

 

 

 

 

28 ліпеня ў «Стайках» адбудзецца кантрольны спарынг супраць мікашэвіцкага «Граніту» (Д2). Запрашаем усіх жадаючых на нашу базу, пачатак матчу плануецца на 13:00. У нядзелю, нагадаем, нас чакае матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі 2018/2019. Матч супраць «Энэргетык-БДАТУ» (Д3) адбудзецца на стадыёне БДАТУ (вул. Натуралістаў, 10).

***

Перастаноўкі на трэнерскім мастку дублюючага складу. Пасаду галоўнага трэнера зойме Арцём Чалядзінскі, яго памочнікам застанецца Радзіслаў Арлоўскі. Міхаіл Мустыгін, які раней займаў пасаду галоўнакамандуючага, пераведзены на працу ў дынамаўскую акадэмію разам са сваім памочнікам, Артурам Мустыгіным.


***

Група футбалістаў «Дынама» да канца бягучага сезона перададзена ў арэнду ў наступныя клубы:


- Нападаючы Артур Сарамаха - ФК «Ашмяны-БДУФК» (Д3);

- Паўабаронца Максім Савосцікаў, які раней знаходзіўся ў арэндзе ў «Белшыне» (Д2) таксама пераведзены ў ФК «Ашмяны-БДУФК» (Д3);

- Абаронца Іван Кірычэнка - ФК «Луч»

- Нападаючы Мухамаджон Лоікаў - ФК «ЮАС» (Д2).

- Галкіпер Максім Плотнікаў, які выступаў на правах арэнды за ФК «Луч», да канца сезона будзе выступаць за жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ».


***

Кантракты з «Дынама» падпісалі выхаванцы акадэміі АБФФ 2001 года нараджэння Максім Капралёў і Аляксандр Лузан. Таксама свае першыя кантракты з клубам падпісалі галкіперы Данііл Шапко (2001 год нараджэння) і Цімафей Юрасаў (2003 год нараджэння). Раней хлопцы выступалі за наш клуб у юнацкім першынстве краіны. Капралаёў, Лузан і Шапко зараз замацаваныя за дублюючым складам
.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах