Варанкоў і Канцавы пакінулі наш клуб

15.12.2015

Ігар Варанкоў і Сяргей Канцавы пакінулі наш клуб

 

 

 

 

 

Скончыўся тэрмін кантрактных пагадненняў з Сяргеем Канцавым і Ігарам Варанковым. Прынята рашэнне аб непрацягненні кантрактаў і, такім чынам, Сяргей Канцавы і Ігар Варанкоў пакідаюць мінскае Дынама.

У гэтым сезоне Ігар Варанкоў прыняў удзел у 25 матчах, у якіх аддаў 2 галявыя перадачы. Адзначым, што ўкраінскі паўабаронца прыняў удзел практычна ва ўсіх матчах Лігі Еўропы - 10 з 12. Сергейй Канцавы ў гэтым сезоне выходзіў на поле 11 разоў і рэзультатыўных балаў не набраў. Чатыры разы ў гэтым годзе Сяргей выводзіў нашу каманду на поле з капітанскай павязкай на руцэ.

ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» дзякуе футбалістаў за сумесную працу і жадае далейшых спартыўных поспехаў!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах