Трансферныя навіны

15.02.2017

Трансферныя навіны

 

 

 

 

 

Уладзімір Карыцька прыняў рашэнне аб завяршэнні супрацоўніцтва з ФК «Дынама-Мінск» і пакідае наш клуб у статусе вольнага агента.

 



Уладзімір Карыцька перайшоў у наш клуб 11 ліпеня 2015 года і за гэты час правёў у складзе «Дынама» 47 матчаў, забіў 7 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы, у тым ліку: у чэмпіянаце Беларусі: 25 матчаў, забіў 4 галы і аддаў 1 галявы пас. Таксама на яго рахунку за наш клуб 18 матчаў у кваліфікацыі і групавым этапе Лігі Еўропы (2 галы + 2 пасы) і 4 матчы ў Кубку Беларусі (1 гол + 1 пас).

 



ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» дзякуе Уладзіміру Карыцьку за плённае супрацоўніцтва і жадае футбалісту далейшых поспехаў у кар'еры.
 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах