Дайджэст выступленняў дынамаўцаў у зборных.

12.06.2019

Скончылася чарговая міжнародная паўза.

 

 

 

 

 

Чарговая міжнародная «паўза» завершана. Нашы «зборнікі» вярнуліся ў размяшчэнне клуба, а мы падводзім вынікі выступленняў.

Нацыянальная зборная, на жаль, саступіла ў абодвух матчах еўраатбору: Германіі з лікам 0:2, і паўночнаірландцам з лікам 0:1. Наш капітан, Ігар Шытаў, двойчы выходзіў у стартавым складзе. Супраць немцаў Шытаў правёў поўны матч, а ў матчы супраць зборнай Паўночнай Ірландыі атрымаў траўму і быў заменены на 72-й хвіліне.

Па выніках медыцынскага абследавання ў Ігара Шытава быў дыягнаставаны падвывіх ключычна акраміяльнага сучлянення правага плячыма. Меркавана тэрмін аднаўлення складзе мінімум тры тыдні. Жадаем хутчэйшага аднаўлення нашаму капітану!

 

 

Маладзёжная зборная Беларусі ў першым матчы еўраатбору сустракалася з аднагодкамі з Гібралтара. У гэтай сустрэчы беларусы атрымалі рэкордную перамогу ў сваёй гісторыі - дзесяць мячоў пабывалі ў сетцы брамы суперніка! Максім Плотнікаў і Максім Швецоў адгулялі ўвесь матч, а «Шэва» выводзіў каманду на поле з капітанскай павязкай. З каментарамі Швецова пра матч можна азнаёміцца ​ тут.

 

 

Юнацкая зборная Беларусі правяла два кантрольныя спарынгі супраць аднагодкаў з Азербайджана. У першым матчы беларусы былі мацнейшымі з лікам 4:0, а ў другім мінімальна саступілі - 0:1.


У першай сустрэча ў стартавым складзе выйшлі Шпакоўскі, Давыскіба і Еўтуховіч. Раман Давыскіба адзначыўся галявым дублям і на 80-й хвіліне яго замяніў Аляксандр Лузан. У другім матчы ў стартавым складзе выйшаў толькі Лузан, якога на 65-й хвіліне замяніў Аляксандр Еўтуховіч. Давыскіба з'явіўся на полі на 59-й хвіліне.

 

Тэгі: Зборныя

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах