Застаўся заключны дзень.

09.02.2019

Заўтра каманда правядзе заключны кантрольны спарынг першага збору.

 

 

 

 

 

Можна ўжо казаць пра тое, што трэніровачная праграма першага турэцкага збору - завершана. Заўтра каманда правядзе заключны кантрольны спарынг, таму ранішняя трэніроўка будзе насіць размінкавы характар. Апошнія інтэнсіўныя трэніроўкі збору прайшлі сёння ...

 

 

Па традыцыі, добры аб'ём работы каманда прарабіла раніцай: актыўная размінка пад кіраўніцтвам новаспечанага трэнера па АФП, затым комплекс гульнявых практыкаванняў, які заняў большую частку трэніроўкі, а напрыканцы занятку - адпрацоўка ўдараў з-за межаў штрафной, дзе ўжо давялося добра папрацаваць і нашым брамнікам.

 

 

Увечары каманда правяла перадгульнявую трэніроўку, але ўжо без сур'ёзных нагрузак. Хацелася б, каб заключная гульня збору ў каманды атрымалася добрай. Ёсць добрыя навіны - у агульную групу вярнуліся, і Вяргейчык, і Фатаi, і Аляхновіч.

 

 

Матч супраць «Карпат» пачнецца ў 17:00. Плануецца тэкставая трансляцыя.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах