Девяць дзён збору.

06.02.2019

Девяць дзён збору прайшлі.

 

 

 

 

 

 

Такім чынам, чарговы працоўны дзень на міжземнамор'і падышоў да канца. Як і звычайна - каманда правяла дзве трэніроўкі.

 

 

 

Раніцу хлопцы пачалі з прабежкі, а затым, па традыцыі, удзельнічалі ў тактычных практыкаваннях, а завяршылі гэтую справу гульнёй у футбол на палову поля. У завяршэнні трэніроўкі жадаючыя адпрацоўвалі ўдары па браме.

 

 

А ўвечары трэнерскі штаб даў палегчаную трэніроўку, каб заўтра каманда выглядала свежае, чым гэта было ў папярэдніх двух матчах. Зноўку, каманду падзялілі на дзве паловы, а затым правялі некалькі «чэленджаў»: практыкаванні на рэакцыю і хуткасць, гульню галавой, а таксама гульня ў футбол у парах. Самае галоўнае - хлопцы атрымалі зарад пазітыўных эмоцый і добрага настрою. Верым, што заўтра гэта нам дапаможа.

 

 

Гульня супраць грузінскага «Тарпеда» пачнецца ў 17:30. Будзе праведзена тэкставая анлайн трансляцыя матчу.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах