Дзяніс Папоў увайшоў у трэнерскі штаб Рамана Піліпчука.

05.02.2019

Расійскі спецыяліст будзе дапамагаць Раману Піліпчук.

 

 

 

 

 

ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» заключыла пагадненне з расійскім трэнерам Дзянісам Паповым.

Дзяніс Аляксандравіч Папоў - выхаванец наварасійскага футбола. У складзе наварасійскага «Чарнаморца» у 17 гадоў дэбютаваў у вышэйшай лізе першынства Расіі. Выступаў за каманды: «Чарнаморац» (Наварасійск), «Кубань» (Славянск на Кубані), «Спартак» (Нальчык), «Тарпеда» (Масква), «Хімкі».

Найбольшую вядомасць Дзянісу Папову прынёс выступ за маскоўскі ЦСКА з 2001 па 2004 год. У складзе армейцаў стаў чэмпіёнам Расіі (2003), сярэбраным прызёрам (2002), двухразовым уладальнікам Кубка Расіі (2001/02, 2004/05).

Выступаў за нацыянальную зборную Расіі.

У сезоне 2006 Дзяніс Папоў на правах арэнды выступаў у мінскім «Дынама». Усяго правёў за наш клуб 8 гульняў у розных турнірах (6 у чэмпіянаце Беларусі, 1 у Кубку РБ і 1 у Кубку УЕФА). Забіў 5 галоў (3 у чэмпіянаце, 2 у Кубку РБ).

З верасня 2017 па лістапад 2018 з'яўляўся галоўным трэнерам ФК «Дружба» (Майкоп, Расія).

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах