Георгі Навалоўскі пакінуў мінскае Дынама.

13.02.2019

Георгі Навалоўскі пакідае Дынама.

 

 

 

 

Грузінскі абаронца Георгі Навалоўскі і ФК «Дынама-Мінск» скасавалі кантракт па ўзаемнай дамоўленасці.

ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» шчыра дзякуе Георгію за дапамогу камандзе і жадае футбалісту далейшых поспехаў у кар'еры.

 



Дaсье:

Георгі Навалоўскі падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» 23 ліпеня 2018 года.

У афіцыйных гульнях дэбютаваў за наш клуб 29 ліпеня 2018 у матчы 1/16 Кубка РБ «Энэргетык-БДАТУ» - «Дынама» - 0:7, у якім аддаў галявы пас.

Усяго правёў за мінскае «Дынама» 11 матчаў ва ўсіх турнірах (Чэмпіянат і Кубак Беларусі, кваліфікацыя Лігі Еўропы). Аддаў 2 галявыя пасы.

 

Тэгі: Трансфер

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах