Выклік у зборную

10.03.2016

Футбалісты Дынама выкліканыя ў нацыянальныя зборныя

 

 

 

 

Наступныя футбалісты мінскага «Дынама» выкліканыя ў размяшчэнне сваіх нацыянальных зборных.

У размяшчэнне нацыянальнай зборнай Беларусі, для падрыхтоўкі да ўдзелу ў выязных таварыскіх матчах супраць нацыянальных зборных Арменіі (25.03) і Чарнагорыі (29.03), выкліканы Раман Бегуноў.

 

Умару Бангура выкліканы ў размяшчэнне нацыянальнай зборнай Сьера-Леонэ для ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах Кубка Афрыкі. Зборнай Сьера-Леонэ трэба будзе двойчы згуляць супраць футбалістаў зборнай Габона. Першая сустрэча адбудзецца 25 сакавіка ў Габоне, сустрэча ў адказ 28 сакавіка ў Сьера-Леонэ.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах