Нашы ў зборных

09.09.2014

Нашы ў зборнай

Гульцы мінскага «Дынама» прынялі ўдзел у матчах кваліфікацыі Еўра-2016 у складзе зборных Беларусі і Чарнагорыі.

 

 

 

 

 

Нацыянальная зборная Беларусі пачала еўраадбор на выездзе, матчам супраць зборнай Люксембургу. Фінальны свісток літоўскага арбітра Гедыміна Мажэйкі зафіксаваў нічыйны вынік - 1:1.

Мінскія дынамаўцы Аляксандр Гутар і Алег Вераціла правялі на полі ўвесь матч, Ігар Стасевіч выйшаў на замену на 62-й хвіліне. Сяргей Паліцевіч удзелу ў матчы не прымаў, застаўшыся ў ліку запасных гульцоў. Акрамя таго ў матчы прынялі ўдзел гульцы, якія раней выступалі за мінскае "Дынама": Сяргей Кісляк, Станісаў Драгун, Сяргей Карніленка, Аляксандр Мартыновіч, Ігар Шытаў.

 



Люксембург – Беларусь – 1:1 (1:0)
 ЛЮКСЕМБУРГ: Жубер, Шнэлль (К), ФілІппс, Еніш, Герсан, Пярэйра, Янс, Хольтэр (Паяль, 77), Да Мота, Бенсі, Тюрпель (Луізі, 63).
 Запасныя: Морыс, Дэлгаду, Латэрца, Мальжэ, Да Граса, Бастас, Паяль, Дэвілль, Лутзт.
БЕЛАРУСЬ: Гутар, Шытаў, Філіпенка, Мартыновіч, Вераціла (Стасевіч, 62), Аляхновіч (Алексіевіч, 77), Калачоў (К), Кісляк (Карніленка, 73), Крывец, Балановіч, Драгун.
 Запасныя: Клімовіч, Чэрнік, Палякоў, Паліцевіч, Бардачоў, Стасевіч, Глеб, Алексіевіч, Карніленка.
 ГАЛЫ:1:0 — Герсан (42). 1:1 — Драгун (78).

 

 

 

Фото - www.bff.by

***
Зборная Чарнагорыі ў Падгорыцы, у хатнім матчы супраць зборнай Малдовы, атрымала перамогу з лікам 2:0, дзякуючы галам Вучыніча на 45-й і Тамашэвіча на 73-й хвілінах. У абодвух выпадках галеадорам асыставаў Няманья Нікаліч, які правёў на полі ўсе 90 хвілін!

Фото - www.fmf.md



Чарнагорыя - Малдова - 2:0 (1:0)

Галы: Вучыніч, 45 (пас - Нікаліч, з кутняга), Тамашэвіч, 73 (пас - Нікаліч)


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах