Набор у Акадэмію футбола ДЫНАМА-МІНСК

25.05.2018

У вашага дзіцяці ёсць шанец трапіць у Акадэмію футбола нашага клуба!

 

 

 

 

Паважаныя бацькі!

Паведамляем вам, што кожную суботу, з 5 мая да 30 чэрвеня ўключна, на стадыёне «Дынама-Юні» (вуліца Вышалескага 4а) праводзіцца набор дзетак у групу падрыхтоўкі нашай Акадэміі футбола.

Дзеці 2009, 2010, 2011, 2012 i 2013 гадоў нараджэння маюць шанец трапіць у вялікі футбол - у лепшы клуб краіны! Набор праводзіцца пры ўдзеле трэнерскага складу Акадэміі футбола «Дынама-Мінск», якія выхоўвалі такіх вядомых футбалістаў як Сяргей Кісляк, Аляксандр Мартыновіч, Мікіта Корзун і многіх іншых!

Не губляйце свой шанец! Падарыце вашаму дзіцяці магчымасць стаць футбалістам! Пачатак набору - ў 9:00. Дзеці абавязкова павінны быць у спартыўнай вопратцы і спартыўным абутку!

Даведкi по телефоне: (017) 309 20 72

 

Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах