Сяргей Ігнатовіч - найлепшы гулец Дынама ў ліпені па версіі нашых заўзятараў.

08.08.2016

Падводзім вынікі галасавання на званне найлепшага гульца Дынама ў ліпені.

 

 

 

 

На мінулым тыдні на афіцыйным сайце Дынама-Мінск поўным ходам ішло галасаванне на званне найлепшага гульца нашай каманды ў ліпені. Прыйшоў час падвесці вынікі нашага апытання і вызначыць пераможцаў. Усяго ў галасаванні ўзялі ўдзел 393 чалавекі і 114 з іх аддалі свай голас нашаму галкіперу - Сяргею Ігнатовічу, які і прызнаны найлепшым гульцом «Дынама» ў ліпені па версіі нашых заўзятараў. У ліпені Сяргей згуляў у 5 матчах у трох з якіх абараніў на 0. Другое месца з 64 галасамі заняў Арцём Быкаў, які таксама адыграў 5 поўных матчаў, у якіх аддаў 2 галявыя перадачы. На трэцім месцы размясціўся Глеб Расадкін, за якога аддалі 45 галасоў. У ліпені, нагадаем, Глеб прынёс нашаму клубу 2 перамогі, забіўшы 2 мячы. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у галасаванні!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце