Увазе СМІ

04.03.2019

Акрэдытацыя СМІ на сезон-2019

 

 

 

 

 

Футбольны клуб «Дынама-Мінск» праводзіць акрэдытацыю прадстаўнікоў СМІ на хатнія матчы Беларусбанк - чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сезону-2019 сярод каманд вышэйшай лігі. Выдача акрэдытацыйных пасведчанняў будзе ажыццяўляцца па папярэдняй заяўцы, заверанай пячаткай і подпісам галоўнага рэдактара (кіраўніка), якую неабходна падаць у прэс-службу клуба да 22 сакавiка 2019 года па факсе (017) 309 20 70, або даслаўшы сканаваную копію належным чынам аформленай заяўкі па электроннай пошце press@dinamo-minsk.by

 

 

У заяўцы на акрэдытацыю ў абавязковым парадку павінны быць указаны наступныя рэквізіты:
- Поўная назва СМІ;
- Тыраж (для друкаваных выданняў);
- Нумары тэлефонаў і факсаў;
- Паштовы адрас СМІ;
- Прозвішча, імя і імя па бацьку журналіста, займаемая пасада,
- Нумар службовага і мабільнага тэлефона, працоўны і асабісты электронны адрас журналіста.

Заяўкі, аформленыя неналежным чынам або адпраўленыя пасля ўказанага тэрміну, разглядацца не будуць.

Наяўнасць акрэдытацыі (пры абавязковай наяўнасці рэдакцыйнага або службовага пасведчання) гарантуе яе ўладальніку:

1. Свабодны ўваход на хатні стадыён ФК «Дынама-Мінск» у дні правядзення матчаў;
2. Месца ў ложы прэсы для пішучых журналістаў;
3. Права размяшчацца за рэкламнымі шчытамі за брамамі каманд падчас матчу - толькі для акрэдытаваных фота і тэлежурналістаў (паводле Рэгламенту Чэмпіянату РБ-2019 па футболе).
4. Стартавы пратакол і праграму матчу;
5. Працу ў мікст-зоне (бліц-інтэрв'ю з гульцамі і трэнерамі каманд);
6. Выніковы пратакол матчу;
7. Удзел у пасляматчавай прэс-канферэнцыі і працы прэс-цэнтра пасля матчу.


Квоты на атрыманне акрэдытацыйных картак:
1. Спецыялізаваныя спартовыя выданні - 5 чалавек (у тым ліку фотакарэспандэнт).
2. Грамадска-палітычныя выданні - 2 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
3. Спартыўныя інтэрнэт-выданні - 3 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
4. Інфармацыйныя агенцтвы - 2 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).

Для іншагародніх журналістаў прадугледжаны разавыя акрэдытацыі на дату канкрэтнага матчу.


Допуск прадстаўнікоў СМІ для працы на матчы ¼ фіналу Кубка Беларусі «Дынама-Мінск» - «Слуцк» 10 сакавіка 2019 г. будзе ажыццяўляцца па дзеючых рэдакцыйных пасведчаннях!

 


 

Звяртаем ўвагу прадстаўнікоў СМІ:

Звяртаем увагу радыё і тэлевізійных кампаній, інтэрнэт-рэсурсаў і іншых СМІ, якія плануюць гуказапіс на матчы, відэа-здымку мачту (відэа-ролікі / навінавыя сюжэты, хранаметраж якіх не перавышае 3 хвілін),  што пачынаючы з сезона-2017 акрэдытацыя такіх СМІ ажыццяўляецца прэс-службай АБФФ. Падрабязнасці можна даведацца па дадзенай спасылцы.


Адмова ў акрэдытацыі і пазбаўленне акрэдытацыі
Прэс-служба ФК «Дынама-Мінск» пакідае за сабой права адмовы ў акрэдытацыі:
• у выпадку парушэння журналістам правілаў падачы заяўкі на акрэдытацыю;
• пры звальненні журналіста з рэдакцыі (у гэтым выпадку рэдакцыя мае права акрэдытаваць іншага журналіста);
• пры спыненні дзейнасці сродка масавай інфармацыі;
• у выпадку распаўсюду неадпаведных рэчаіснасці звестак, якія прычынілі арганізацыі шкоду або ўшчамляюць правы і законныя інтарэсы яе працоўнікаў;
• пры парушэнні правілаў паводзін на стадыёне падчас правядзення матчу.

Прэс-служба ФК «Дынама-Мінск» таксама пакідае за сабой права матываванай адмовы ў акрэдытацыі ў іншых выпадках.

Акрэдытацыя на матчы Лігі Еўропы 2019/20 будзе праводзіцца асобна.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах