Медыцынскае абследаванне - пройдзена!

13.01.2018

Сёння дынамаўцы прайшлі медыцынскае абследаванне.

 

 

 

 

 

Наперадзе нашу каманду чакае адзін з самых важных этапаў сезона - цяжкая «перадсезонка». Гэта час, калі закладваецца той самы функцыянальны падмурак, з якім футбалісты працуюць на працягу ўсяго года. І перш чым спартоўцы адправяцца на зборы ім неабходна прайсці медыцынскае абследаванне, каб пераканацца, што з імі ўсё ў парадку, і хлопцы гатовы да сур'ёзнай працы.

 

 

Сёння ў медыцынскім цэнтры мінскага трактарнага завода праходзілі кантроль футбалісты мінскага «Дынама». Тут сабралася практычна ўся каманда, за выключэннем пачаткоўцаў - Сейду Яхая і Крума Стаянава, якія «адстраляліся» яшчэ перад падпісаннем кантрактаў.

 

 

Агляд футбалістаў насіў поўны характар: традыцыйная здача аналізаў, агляд у неўролага, акуліста, оталарынголага, стаматолага, ЭКГ і некалькі УГД. Пасля чаго вердыкт аб стане здароўя аб'яўляў тэрапеўт.

 

 

Увесь працэс праходзіў пад пільным наглядам нашага доктара Кірыла Леанідавіча Рагавіка. Можам упэўнена сказаць, усе хлопцы ў парадку і гатовыя да працы, а яна пачнецца ўжо зусім хутка…

 

 

Ну і ў чарговы раз адзначым пазітыўны настрой, з якім хлопцы вярнуліся з адпачынку. Гэта тычыцца не толькі дасведчаных дынамаўцаў, але і патэнцыйных пачаткоўцаў нашага клуба. Гэта вельмі радуе!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

itarakanov56

13.01.2018 у 17:11

Самое главное! Счастливого пути!
Навіны па тэгах