Хвашчынскі і Корзун папрацуюць у McDonalds!

16.11.2018

Мінскае «Дынама» падтрымлівае сусветную дабрачынную кампанію «МакХэпі Дзень».

 

 

 

 

Сёння, з 16.00 да 17.00 работнікамі рэстарана «Макдональдс» па вул. Прытыцкага 58 стануць футбалісты мінскага «Дынама» Уладзімір Хвашчынскі і Мікіта Корзун!

Запрашаем усіх нашых заўзятараў наведаць рэстаран «Макднальдс», зрабіць замову ў нашых футбалістаў і падтрымаць акцыю «МакХэпі Дзень»!

Праект сваім непасрэдным удзелам у Беларусі ўжо ў гэтым годзе падтрымалі алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ганна Гуськова і тэнісістка Аляксандра Сасновіч, кіраўнік федэрацыі веласпорту Наталля Цылінская і Ганна Бонд, Максім Пушкін, Тамара Лісіцкая, Ніка Сандрас, Таццяна Курбат і Яўген Перлін.

Штогод ва ўсім свеце тысячы зорак эстрады, медыйнай сферы, спорту і нават палітыкаў актыўна ўдзельнічаюць у кампаніі «МакХэпіДэй», прыходзяць у рэстараны «Макдональдс» у якасці спецыяльных гасцей і дапамагаюць добрым намерам прыцягваць увагу яшчэ большай колькасці неабыякавых людзей да праблем дзяцей.

За гэтым праектам стаіць не нейкае абстрактнае «дабро» або «дабрачыннасць», за ім - рэальная дапамога чатырнаццаці дзіцячым сацыяльным і медыцынскім установам Беларусі. Гэта - купля неабходнага медыцынскага абсталявання, валанцёрская дапамога ва ўладкаванні і гаспадарчых пытаннях, пабудова гатэля для бацькоў пры Беларускім дзіцячым хоспісе і летняга доміка для валанцёраў, адрасная дапамога Віцебскаму спецыялізаванаму дому дзіцяці і многае іншае.

У перыяд акцыі з 1 па 30 лістапада, 10 капеек з кожнага вялікага паклуначка бульбы фры будуць пералічаныя на адрасную дапамогу Беларускаму дзіцячаму хоспісу, Віцебскаму спецыялізаванаму дому дзіцяці і іншым дзіцячым сацыяльным і медыцынскім установам краіны. А 20 лістапада ўсе грошы, атрыманыя ад продажу вялікіх паклуначкаў бульбы фры, будуць накіраваныя на дабрачынныя мэты.

За папярэднія гады ў Беларусі дзякуючы акцыі было сабрана і перададзена на добрыя справы больш 1 750 000 BYN, з іх 123 650 BYN толькі за мінулы год! У гэтым годзе за тыдзень прадалі ўжо больш за 80000 паклуначкаў бульбы.



Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах