Юнацкае першынство выходзіць на фінішную прамую.

06.06.2019

Расказваем пра выступы нашых юнакоў на фінішы сезону.

 

 

 

 

 

Набліжаецца да свайго завяршэння чарговы сезон «ліцэнзіі», і ў нашым матэрыяле мы распавядзем вам пра тое, што «свеціць» нашай Акадэміі ў гэтым годзе.


Самая старэйшая каманда, 2000-2001 гадоў нараджэння, сезон правяла не так роўна, як хацелася б. Бывала, што дынамаўцы гераічна вырывалі перамогі ў тых матчах, дзе яны гулялі ў меншасці, а здараліся і зусім невытлумачальныя паразы там, дзе бела-блакітныя абавязаны былі перамагаць ... Дынамаўцам засталося правесці заключны матч сезону ў Слуцку. Матэматыка турнірнай табліцы кажа пра тое, што пры пэўных раскладах падапечныя Сяргея Гарнака могуць зачапіцца за бронзавыя медалі. Што ж, пажадаем хлопцам удачы!

Перамогу ж у старэйшай узроставай групе датэрмінова атрымалі выхаванцы акадэміі футбола БФФ, але ў юнацкай Лізе УЕФА РГУАР выступіць не зможа. Такім чынам, пытаньне прадстаўніцтва Беларусі ў гэтым турніры застаецца адкрытым. Ці зможа «Мінск» зноў заваяваць запаветную пуцёўку? Зусім хутка даведаемся.

 



Каманда 2002 года нараджэння завяршыла групавы этап на другім месцы, усяго два балы саступіўшы берасцейскім аднаклубнікам. Галоўная барацьба наперадзе - у сярэдзіне чэрвеня нас чакае фінальны этап. У чвэрцьфінале 14 і 18 чэрвеня дынамаўцы згуляюць або з «Дняпром», альбо з «Віцебскам».

Таксама ў вырашальны раўнд, акрамя дынамаўцаў Мінска і Брэста, прабіліся РГУАР, «Гомель», «Мінск», «Шахцёр» і «Нёман». Лёс восьмай пуцёўкі вырашыцца ў бліжэйшы час, а пакуль каманда Уладзіміра Дзятлава адпраўляецца ў Францыю, дзе правядзе выдатны падрыхтоўчы этап да фіналу юнацкага першынства краіны.

 



Чэмпіянат U-16 праводзіцца аналагічна U-17: па чатыры каманды з кожнага квартэта выходзяць у чвэрцьфінал. На групавым этапе дынамаўцы занялі трэцяе месца і ў ¼ фіналу нас чакае дэрбі супраць «Мінска». Матчы супраць «гараджан» адбудуцца 14 і 18 чэрвеня.

Ёсць добрыя навіны - ў строй вярнуўся лідэр каманды і галоўны бамбардзір першынства, Дзмітры Латыхаў, які прапусціў амаль палову сезону з-за траўмы.

Таксама ў фінальны этап прабіліся футбалісты берасцейскага «Дынама», БАТЭ, «Шахцёра», «Дняпра», РЦАР-БДУ і РГУАР.

 



Вельмі няпростая схема правядзення ў фінальным этапе ўзроставай катэгорыі U-15, з ёй можна азнаёміцца ​​тут. У спаборніцтвах самай малодшай «ліцэнзіі» пакуль найбольшая нявызначанасць, але ўжо можна казаць пра тое, што групавы этап дынамаўцы завяршылі паспяхова - усяго дзве нічыі ў 16-ці матчах, а Мікіта Вярбіцкі з'яўляецца лідэрам у гонцы бамбардзіраў. Чакаем усіх супернікаў па фінальным этапе, лёсаванне адбудзецца 10 чэрвеня.

 

 


 

Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах