9-ы розыгрыш турніру імя Юрыя Курненіна.

12.08.2019

У чацвер у Мінску стартуе 9-ы розыгрыш турніру памяці Юрыя Курненіна.

 

 

 

 

З 15 па 18 жніўня ў Мінску пройдзе традыцыйны міжнародны юнацкі турнір па футболе памяці чэмпіёна СССР - Юрыя Анатольевіча Курненіна. У гэтым годзе турнір адбудзецца ўжо ў дзявяты раз. На стадыёне «Дынама-Юні» выступяць восем каманд, складзеных з хлопцаў не старэйшых за 2004 год нараджэння (U-15).


Лёсаванне падзяліла ўдзельнікаў на два квартэты:

Група «А»: «Дынама-Мінск», «Спартак» (Масква, Расія), «Сконта» (Рыга, Латвія), «Гомель».

Група «Б»: «Дынама» (Масква, Расія), «Нёман» (Гродна), РЦАР-БДУ (Мінск), «Дынама-Брэст».

 

 

 

Расклад гульняў турніру выглядае наступным чынам.


15 жніўня (чацвер):


10:30 «Дынама-Масква» - РЦАР-БДУ

00:30 «Нёман» - «Дынама-Брэст»

16:30 «Спартак» - «Гомель»

17:45 Адкрыццё турніру

18:30 «Дынама-Мінск» - «Сконта»


16 жніўня (пятніца):


10:30 РЦАР-БДУ - «Нёман»

00:30 «Дынама-Брэст» - «Дынама-Масква»

16:30 «Сконта» - «Спартак»

18:30 «Гомель» - «Дынама-Мінск»


17 жніўня (субота):


10:30 «Дынама-Масква» - «Нёман»

12:30 РЦАР-БДУ - «Дынама-Брэст»

16:30 «Сконта» - «Гомель»

18:30 «Дынама-Мінск» - «Спартак»


18 жніўня (нядзеля):


10:00 Матч за 7 месца

00:00 Матч за 5 месца

14:00 Матч за 3 месца

16:00 Фінал

17:30 Урачыстае закрыццё турніру


Падрабязна за ходам турніру можна будзе сачыць у групе нашай Акадэміі. Плануецца паказ усіх матчаў турніру ў прамым эфіры.

Чакаем усіх заўзятараў на стадыёне «Дынама-Юні».

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах