16 гадоў таму дынамаўцы выйгралі Кубак Беларусі.

24.05.2019

З рубрыкі: " Гэты дзень у гісторыі " ...

 

 

 

 

24 траўня 2003 года мінскія дынамаўцы сталі пераможцамі 12-га розыгрышу Кубка Беларусі па футболе. З тых часоў прайшло роўна 16 гадоў…

 



Калі выхад сталічных дынамаўцаў у фінал ні ў каго не выклікае здзіўлення, то імя апанента бела-блакітных у вырашальным матчы было зусім нечаканым - дэбютант вышэйшай лігі, сталічны «Лакаматыў». «Чыгуначнікі», пад кіраўніцтвам легендарнага Анатоля Юрэвіча, на шляху да фіналу выбівалі экс-чэмпіёнаў Беларусі мінулых гадоў: «Славію», «Днепр-Трансмаш», а ў паўфінале перамаглі «Белшыну». Больш за тое, у першым матчы ½ фіналу андэрдог з Мінска і ўвогуле разграміў бабруйчан з лікам 3:0. Дынамаўцы ж на сваім шляху пакінулі за спіной «Шахцёр», БАТЭ і дзеючага чэмпіёна краіны - футбольны клуб «Гомель». Зразумела, менавіта каманда балгарскага спецыяліста Георгі Гюрава з'яўлялася абсалютным фаварытам фіналу.

Тым не меньш, чырвона-белым было не прывыкаць гуляць супраць моцнага суперніка, і ў гэтым баі каманда зусім не выглядала нясмелай і сціплай, а дынамаўцам прыйшлося вельмі няпроста. Першы момант вызначыцца ў матчы меў Мілеўскі, але яго ўдар галавой пасля кутняга прыйшоўся вышэй брамы, а далей ужо адкрываць лік маглі намінальныя госці: спачатку Швыдакоў, а затым Літвінчук пагражалі бела-блакітным, але Юры Цыгалка са сваімі абавязкамі спраўляўся выдатна. А ў другім тайме галкіпер «Дынама» яшчэ і па-майстэрску справіўся з ударам Кашэўскага, які выйшаў на замену, адбіўшы мяч у ашэстак ...

Але ж длсвед і майстэрства ўзялі сваё, прычым дынамаўцы вырашылі ўсе пытанні аб зыходзе паядынку роўна за пяць хвілін. На 53-й хвіліне Максім Цыгалка адгукнуўшыся на перадачу Мілеўскага скарыстаўся памылкай Макаўчыка і перакінуў мяч за каўнер брамніку, а на 58-й хвіліне форвард аформіў дубль, замкнуўшы прастрэл Валадзянкова ўжо ў брамавай «Лакаматыва». Пазней Цыгалка меў шыкоўную магчымасць увагнаць яшчэ і трэці мяч у браму чырвона-белых, але «чыгуначнікаў» выратаваў ашэстак.

Менавіта так сталічныя дынамаўцы ўзялі свой трэці кубак у гісторыі. З тых часоў мінула роўна 16 гадоў…

 


«ДЫНАМА» (Мінск) - «ЛАКАМАТЫЎ» (Мінск) - 2:0 (0:0)

24.05.2003. Мінск. Стадыён «Дынама». 20.000 гледачоў.

«ДЫНАМА»: Ю. Цыгалка, Цігараў, Распопаў, Мілеўскі, Паўлючак, Кірэнкін, Злацінаў, Валадзянкоў (Рындзюк, 86), Кавальчук, Ражкоў (Сокал, 83), М. Цыгалка (Карніленка, 77).

Галы: 1:0 - М.Цыгалка (53, пас - Мілеўскі). 2:0 - М.Цыгалко (58, пас - Валадзянкоў).

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах