У адпачынак

14.12.2015

Мінскае «Дынама» завяршыла сезон 2015.

 

 

 

 

З сённяшняга дня гульцы і трэнеры мінскага «Дынама» афіцыйна сышлі ў адпачынак, які працягнецца да 18 студзеня 2016 г

Па завяршэнні сезону, у сувязі са сканчэннем тэрміну кантрактаў, каманду пакінулі Артур Едзігаран і Аляксандру Някша.

ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» дзякуе футбалістам за сумесную працу і жадае далейшых спартыўных поспехаў!

 

 



Таксама па заканчэнні кантракту каманду пакінуў Алег Вераціла.

Футбольны клуб «Дынама-Мінск» выказвае ўдзячнасць Алегу за ўсе гады, праведзеныя ў «Дынама». За тыя 292 матчы ва ўсіх турнірах, што ён правёў у бела-блакітнай футболцы нашага клуба.

Менавіта ў статусе гульца мінскага «Дынама» Алег Вераціла стаў удзельнікам нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе: ад самай малодшай - да нацыянальнай. Стаў бронзавым прызёрам моладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі. Выступаў за алімпійскую зборную Беларусі ў таварыскіх матчах, быў заяўлены на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане.

 



ЗАТ «ФК «Дынама-Мінск» жадае Алегу далейшага спартыўнага росту і пакарэння новых вышынь у футболе!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах