Віншуем з днём нараджэння!

15.05.2018

Сёння 26-ы дзень нараджэння адзначае капітан мінскага «Дынама» - Аляксандр Наёк!

 

 

 

 

Украінскі паўабаронца Аляксандр Наёк выступае ў складзе нашага клуба з 2016 года. Два гады запар, па выніках сезонаў 2016 і 2017, прызнаваўся найлепшым гульцом мінскага «Дынама».

Аляксандр сваёй самаадданай гульнёй заслужыў не толькі павагу ва ўсіх заўзятараў беларускага футбола, але і прызнанне спецыялістаў - Наёк быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі 2017 года!

Футбольны клуб «Дынама-Мінск» шчыра віншуе капітана каманды з днём нараджэння і жадае яму моцнага здароўя, шчасця, спартыўнага даўгалецця і новых поспехаў.

 

 

 

 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

sergio s 952

15.05.2018 у 10:37

С ДНЕМ РОЖДЕНИЯ,КЭП!!!!!!!!!