Віншуем з Днём Нараджэння!

07.01.2018

7 студзеня споўнілася 58 гадоў легендарнаму форварду мінскага «Дынама» - Георгію Пятровічу Кандрацьеву!

 

 

 

Георгій Кандрацьеў - легендарны нападаючы нашага клуба, які выступаў за мінскае Дынама з 1980 па 1988 (1980 - травень 1981, жнівень 1981 - 1988). У вышэйшай лізе чэмпіянатаў СССР правёў 284 матчы, забіў 92 галы. У складзе нашага клуба Георгій Кандрацьеў выйграў чэмпіянат СССР (1982), стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР (1983), фіналіст Кубка СССР (1987). Адзін сезон Георгій Кандрацьеў быў капітанам мінскага «Дынама».

 


Член клуба Рыгора Фядотава - які аб'ядноўвае савецкіх і расійскіх футбалістаў, забіўшых за кар'еру 100 і больш галоў у матчах на вышэйшым узроўні. У залік Клуба Георгій Кандрацьеў забіў 124 галы.

 


Двойчы ўключаўся ў спіс 33 лепшых футбалістаў чэмпіянату СССР (1985, 1987). У зборнай СССР адыграў 14 матчаў, забіў 4 галы.


Шчыра закаханы ў футбол Георгій Кандрацьеў правёў яркую, бліскучую, доўгую кар'еру як у вялікім, так і ў міні-футболе, завяршыўшы выступы толькі ў 39 гадоў! Зайздроснае спартовае даўгалецце!

 


Не менш яркай, чым гульнявая была і трэнерская кар'ера Георгія Кандрацьева! Узначальваючы маладзёжную, а пасля і алімпійскія зборныя Беларусі Георгій Пятровіч дамогся з гэтымі камандамі высокіх дасягненняў: выйграў бронзавыя медалі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2011 года (UEFA Under-21 Championship 2011) і заваяваў пуцёўку на Алімпійскія Гульні 2012 года (першы, і пакуль адзіны раз у гісторыі зборнай Беларусі).

 


Футбольны клуб «Дынама-Мінск» ад усёй душы віншуе Георгія Кандрацьева з 58-годдзем і жадае юбіляру моцнага здароўя і яркага, паспяховага развіцця трэнерскай кар'еры!


З Днём нараджэння, Георгій Пятровіч!

 

Тэгі: Ветэраны

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах