Аляксандр Гутар дзякуе Дынама.

01.07.2016

Аляксандар Гутар развітаўся з заўзятарамі Дынама і партнёрамі па камандзе

 

 

 

 

Учора стала вядома аб тым, што Аляксандр Гутар перайшоў у футбольны клуб «Арэнбург». Сёння Гутар развітваецца з заўзятарамі мінскага «Дынама». Вось такі тэкст Саша сёння напісаў у нашым паблік-чате ў viber і, па яго просьбе, мы публікуем гэты тэкст на нашым сайце.


Аляксандр Гутар:
Заўсёды складана расставацца з тым, што мае вялікае значэнне ў жыцці. За тры з паловай гады ў Дынама я атрымаў бясцэнны досвед, здабыў масу сяброў, перажыў неаписальныя адчуванні перамог і горыч паразаў, але я заўсёды стараўся прыкладаць усе свае сілы для дасягнення каманднага поспеху.

Я хачу падзякаваць велізарнае войска заўзятараў, якія ўвесь гэты час падтрымлівалі мяне і каманду, для іх мы біліся на полі і дзеля іх 90 хвілін змагаліся з супернікам. Не ўсё атрымлівалася, але без паражэнняў не бывае перамог!

Дзякуй гульцам, якія бок аб бок пражывалі ўсе значныя падзеі, якія адбываліся ў клубе. Хачу сказаць дзякуй супрацоўнікам і трэнерскаму штабу за сумесна праведзеную працу! Жадаю Дынама поспехаў у лізе Еўропы і ў чэмпіянаце, упэўнены, што маладыя хлопцы скарыстаюцца сваім шанцам на полі і пакажуць годны вынік!

Ужо ў якасці заўзятара я буду падтрымліваць каманду, якая стала часткай майго жыцця! Наперад Дынама!


Таксама Саша падрыхтаваў адмысловае відэа аб яго выступе ў нашым клубе.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах