Рыхтуемся да Граніту

10.09.2015

Наша каманда заканчвае падрыхтоўку да матчу супраць мікашэвіцкага Граніту

 

 

 

 

У выдатным настроі каманда падыходзіць да чарговага матчу чэмпіянату Беларусі. У 19-м туры «Дынама» адправіцца на выезд у Лунінец. Хоць гуляем мы супраць каманды з горада Мікашэвічы. Аднак усе даўно ведаюць пра тое, што «Граніт» свае хатнія матчы праводзіць менавіта ў Лунінцы - адным з галоўных чыгуначных вузлоў нашай краіны.

У размяшчэнне нашай каманды вярнуліся ўсе зборнікі і, як той казаў, «з карабля на баль» - у нялёгкую падрыхтоўку да чарговага матчу. Па традыцыі, першымі на базу ў Стайкі прыбываюць маладыя футбалісты. Адзін з іх - Раман Бегуноў, які вярнуўся з размяшчэння нацыянальнай зборнай Беларусі. Туды Рома быў пакліканы ўпершыню, праўда, на жаль, дэбютаваць не ўдалося:

- Уражанні ад паездкі ў зборную - толькі станоўчыя. Такія выклікі заўсёды прыемныя, асабліва калі гаворка пра галоўную каманду краіны. Заўсёды выдатна трэніравацца з добрымі гульцамі, якія гуляюць на высокім узроўні. Вядома ж, ацаніў іх узровень, майстэрства працы з мячом, хуткасць прыняцця рашэнняў.

Выкліку ў зборную здзівіўся?

- Гэты выклік я сустрэў з невялікім здзіўленнем, але не скажу, што моцным - я працаваў, і маю працу ацанілі. Гэта прыемна. У зборнай была даволі добрая атмасфера, пазітыўная. Усе вельмі сур'ёзна настройваліся на матч ў Львове, але не атрымалася

Наколькі змянілася атмасфера ў камандзе пасля таго матчу?

- Так, вядома ж адчувалася разбітасць. Мы чакалі абсалютна іншага самі ад сябе, ды і заўзятараў падвялі. Гэта адбілася на маральным стане.

Як табе атмасфера ў Львове?

- Было проста выдатна. Сапраўды крута, калі ўвесь стадыён падтрымлівае каманду і гоніць яе наперад. Вядома ж, хацелася б каб і ў нас у краіне заўзятары гэтак жа хадзілі на матчы і заўзелі за нашу зборную. Але мы разумеем, што ўсё залежыць, у першую чаргу, ад нашага выніку. Таму будзем працаваць і імкнуцца вярнуць гледачоў на трыбуны. Трэба пачынаць з сябе.

Як адчуваеш сябе? Паспеў хаця трохі аднавіцца пасля жнівеньскага календару?

- У прынцыпе адчуваю сябе добра. Паспеў крыху адпачыць і прыйсці ў сябе. Зараз з новымі сіламі ў бой! - Дзеліцца ўражаннямі Бегуноў.

Усе футбалісты выглядаюць свежа і бадзёра і гэта ўсяляе аптымізм. Выдатна выглядае і галоўны галеадор нашай каманды Фатас Бечырай, які плённа правёў свой выклік у зборную. Бечырай гэтаму, несумненна вельмі рады і, не гледзячы на скептычныя довады, адчувае сябе выдатна і бадзёра.

Пазней за ўсіх са зборнай вярнуўся Умару Бангура:

Мы згулялі ўнічыю супраць зборнай Кот-д'Івуару ў нядзелю. На самай справе гэта добры вынік для нас і для нашай краіны. Але, ведаеце, гэта была вельмі цяжкая гульня. Кот-д'Івуар - гэта каманда сусветнага ўзроўню, адна з лепшых на нашым кантыненце. Мне давялося згуляць супраць Жэрвінні, Саламона Калу, Думбіі - гэта было вельмі нялёгка, праўда (усміхаецца). Але мы выстаялі і не прапусцілі. Гэта нядрэнна.

- Як пачуваешся?

У прынцыпе адчуваю сябе добра, але я вяртаўся з Радзімы ў Мінск амаль два дні, і я вельмі стомлены гэтым пералётам. Але нічога, хутка буду гатовы.  

Трэніроўка праходзіць у звычайным рэжыме: квадраты, адпрацоўка ўдараў па браме, двухбакоўка, але радуе тое, што ўсе практыкаванні праходзіць у выдатнай, сямейнай атмасферы. Што ж, ёсць падставы для пазітыву!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

itarakanov56

11.09.2015 у 23:55

Очень рад,что все здоровы. Удачи завтра и хорошего настроения после матча!
Навіны па тэгах