Нiна Галавiч: Мая мацi з Пермскай вобласці

14.04.2017

Інтэрв'ю Ніна Галавiча газеце «Прессбол»
Аўтар: Сяргей Нікалаеў, Прэсбол № 55 (4026), 13 красавiка 2017

 

 

 

 

НІНА ГАЛАВIЧ
Мая мацi з Пермскай вобласці

Цэнтральны абаронца Ніна ГАЛАВIЧ папоўніў шэрагі мінскага "Дынама" усяго пару месяцаў таму, аднак паспяхова ўпісаўся ў склад каманды. 24-гадовы харват рэгулярна выходзіць у асноўным складзе, а ў кубкавым матчы з берасцейкімі аднаклубнікамі яму ўдалося паразіць браму. У мінулым ураджэнец Спліту некалькі сезонаў выступаў у аднайменным клубе, паўгады правёў у арэндзе ў "Славене Белупа", а ў 2016-м пагуляў за ізраільскі "Ашдод". Мы пагутарылі з балканцем на англійскай — так яму пакуль зручней. Але і па-руску легіянер ужо размаўляе даволі ўпэўнена.



— Ты хутка асвоіў мову...
— Мая мацi Галіна — з Расіі. З невялікага горада ў Пермскай вобласці. Яна заўсёды размаўляла са мной па-харватску, але часам выкарыстоўвала рускія словы і выразы. Цяпер мы з бацькам жартуем — маўляў, чаму не размаўлялi па-руску ўвесь час? На самай справе не ведаю, па якой прычыне... А ў Дынама" ёсць сербы, якія прыехалі раней за мяне і ўжо вывучылі мову. Сёе-тое запазычыў ад іх. Беларуская падобная на харвацкую.


— Як мацi трапіла ў Харватыю?
— Мой бацька — марак. Аднойчы ён апынуўся у Наварасійску і пазнаёміўся там з ёй. Тата некалькі разоў прыязджаў у Расію да мамы — а ў выніку забраў яе ў Спліт.


— Бываў у сваякоў у Расіі?
— Двойчы. Спачатку ў дзяцінстве, i потым, восем гадоў таму. Там і зараз жывуць дзве маміны сястры. А дзядулі з бабуляй ужо няма. Калі шчыра, асабліва не адчуваю, што напалову рускi. Вось калі б лепш ведаў мову...


— Давай пагаворым аб Мінску і "Дынама". Як табе тут?
— Пакуль добра. Толькi горад занадта вялікі. Складана вывучыць яго цалкам за два месяцы. У маім Спліце ўсяго 200 тысяч чалавек, і ён кампактны, як усе гарады Паўднёвай Еўропы. Праблем з камунікацыяй у Беларусі асабліва няма. Прыехаў, хлопцы жартавалі «Ты як сабака – усё разумееш, але нічога сказаць не можаш». А зараз ужо і размаўляю лепш. Але яшчэ, блытаюся ў граматыцы. Напрыклад, чакаю ці чакаў — дзе мінулы час?

 

— А ў плане футбола?
— У Еўропе ведаюць, што ў Расіі, Украіне, Беларусі сілавы футбол. Больш адзінаборстваў, падкатаў, руху. А ў астатнім — нічога незвычайнага. З трэнерам Сяргеем Бароўскім я кантактаваў яшчэ летам. І тады быў варыянт перайсці ў "Дынама". Аб коучы магу сказаць толькі добрае. Вельмі спакойны чалавек — я нават не чакаў. Думаў, будзе больш агрэсіўным — як трэнеры ў Хорватыi або Ізраілі, якія пасля параз або нават дрэнных трэніровак пачынаюць злавацца і крычаць. Бароўскі ж бывае эмацыйны, але звычайна ён стрыманы.


— У салігорскі "Шахцёр" таксама прыехалі два харваты...
— Абодва — мае сябры. З Дражэнам Багарычам гадоў пяць гулялі ў "Спліце". А з Любанам Црэпулей перасякаліся ў "Славене". Не ведаю, як так супала, што мы амаль адначасова апынуліся ў Беларусі. Я прыехаў першым — і яны сталі тэлефанаваць: давай, раскажы што-небудзь пра "Шахцёр". Але што можна расказаць пасля трох дзён? Мы наагул мала ведалі пра Беларусь. Аб самой краіне асабліва і не размаўлялі. Толькі пра футбол: ага, гульня тут больш сілавая... Ага, БАТЭ выступае ў Лізе чэмпіёнаў... Хоць я ведаў многія клубы — гуляю ў футбольны мэнэджэр! "Шахцёр", берасцейкае "Дынама", "Граніт", Жодзіна"...


— Чаму ты не апынуўся ў Мінску летам?
— Ізраільскі "Ашдод" зрабіў прапанову раней. Апярэдзіў "Дынама" літаральна на два-тры дні. А так мяне задавальнялі абедзве прапановы. Калі б адказаў ізраільцянам: "Пачакайце, я вывучу беларускі варыянт, зірну, дзе лепш ўмовы", то яны маглі б проста махнуць рукой.


— Як жылося ў Ізраілі?
— Добра. Думаў, гэта больш закрытая краіна. Але ўсё наадварот — шмат мерапрыемстваў і для маладых, і для сталых. Тэхналогіі вельмі развіты. Футбольная інфраструктура на вышыні. Сваякі хваляваліся, што ў тым рэгіёне вайна і гэтак далей. Але, па-мойму, Ізраіль — самая бяспечная краіна ў свеце. У мінскі аэрапорт я прыязджаю за гадзіну-паўтары да вылету. А там — за тры. Цябе старанна правяраюць, задаюць шмат пытанняў. Спачатку гэта раздражняе, але потым абвыкаеш.


— Чаму там не застаўся?
— "Ашдод" слаба пачаў чэмпіянат. Трэнера звольнілі, а прэзідэнт увогуле апынуўся за кратамi. Потым справы пайшлі яшчэ горш. Пару раз не атрымалі заробак, і гульцы пачалi разбягацца. "Дынама" працягвала за мной сачыць, і агент Валеры Русецкі дапамог з пераходам.

 

— Ты калі-небудзь мог з'ехаць у Заходнюю Еўропу?
— У 21 год клікалі ў адзін французскі клуб. Але тады ў "Спліце" з грашыма было добра. У прэзідэнта клуба ішоў бізнэс — яго кампанія атрымала шмат заказаў на разметку дарог, тунэляў... За аднаго нашага форварда давалі два мільёны, але клуб не адпусціў. І мне бос сказаў — нікуды не паедзеш, ты яшчэ малады, можаш стаць капітанам...


— Харватаў шмат па ўсёй Еўропе. Вам лёгка адаптавацца за мяжой?
— У нас шмат моцных гульцоў. Да таго ж Харватыя ўступала ў Еўрасаюз, што моцна спрасціла справу. Нам зараз значна лягчэй з'ехаць, чым тым жа сербам — хоць і іх за мяжой даволi шмат. Многія харваты ўжо ў 17-20 гадоў адпраўляюцца ў клубы Італіі, Германіі ці Францыі. У гэтым узросце яны яшчэ каштуюць нядорага. Што ж тычыцца адаптацыі... У нас такі менталітэт — ставімся да ўсяго спакойна. Нешта адбываецца — ну і добра, звыкнемся.


— Па-руску гэта называецца "Всё пофиг".
— Ня ведаў. Але такое стаўленне, відаць, і сапраўды дапамагае.


— Адкуль у чатырохмільённай Харватыі рэгулярна з'яўляюцца футбалісты сусветнага ўзроўню?
— У вядучых клубаў — заграбскага "Дынама" і "Хайдука" — выдатныя акадэміі. Паглядзіце сайт transfermarkt: кожны год "Дынама" выгадна прадае гульцоў. У мінулым годзе я быў уражаны: "Вольфсбург" за шэсць мільёнаў еўра купіў Ёсіпа Брэкала, які ў асноўным складзе заграбцаў правёў усяго некалькі гульняў. Як такое магчыма? А вось так — хлопец добра зарэкамендаваў сябе на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы. Акрамя таго, у харвацкіх клубаў няма грошай, каб купляць класных легіянераў. Упор робіцца на выхаванне сваіх талентаў. Ім даюць шанец з юных гадоў — можа, таму хлопцы і развіваюцца хутчэй. У чэмпіянаце заўсёды вылучаліся "Дынама" і "Хайдук". Але падцягваюцца "Асіек", у якога амбіцыйны прэзідэнт, і "Рыека" — туды прыйшлі інвестыцыі з Італіі. У краіне зараз чатыры добрых клуба — з грашыма, інфраструктурай і амбіцыямі. "Дынама" станавілася чэмпіёнам 11 гадоў запар, але зараз на першым месцы"Рыека"...


— Ты знаёмы з кім-небудзь са зборнай?
—З некаторымі маладымi хлопцамi. З Ракітычам, Мадрычам, Манджукічам — не. Але ведаю, што гэта выдатныя людзі, яны дапамагаюць тым хто жыве ў нястачы ў Харватыі... Часам даводзіцца чуць: той цi iншы не даў аўтограф або адмовіўся сфатаграфавацца. Аб нашых зорках такога не чытаў ніколі. Яны добрыя.


— Пачынаў ты ў акадэміі "Хайдука". Як жа апынуўся ў складзе землякоў з "Спліту"?
— У Харватыі на поўначы усе хочуць трапіць у школу "Дынама", а на поўдні — у "Хайдук". Канкурэнцыя вялікая, і я апынуўся ў незразумелым становішчы: не то патрэбен, не то не. А тут адзін былы футбаліст "Хайдука" узначаліў дзіцяча-юнацкі дэпартамент "Спліту" і паклікаў мяне. Пагуляў за юнацкую каманду, а потым прабіўся ў асноўны склад. Дарэчы, шмат чаму навучыўся ў Івіцы Крыжанаца. Ён працяглы час выступаў за расійскі "Зеніт", а завяршаць кар'еру прыехаў у "Спліт". Сапраўдны лідар, які надае ўпэўненасці. Адна справа — глядзець за яго гульнёй па тэлевізары, і зусім іншае — гуляць поруч. Івіца шмат не бегаў — узрост адбіваўся. Але пасьпяваў да кожнага мяча. Калі мы саступалі, ішоў наперад, гуляў як нападаючы. Крыжанац шмат дапамагаў нам, маладым. Казаў: "Ніна, бяжы сюды, займай гэтую пазіцыю..."


— У "Спліце" тваім партнёрам быў і Максім Вітус...
— Месяцы тры ці чатыры. Тады я ўжо настроіўся на сыход — некалькі месяцаў не плацілі грошай, падаў на "Спліт" у суд, сапсаваліся адносіны з прэзыдэнтам. А Максіму, па-мойму, у Харватыі спадабалася. Выдатны горад, сонца, мора, шмат прыгожых дзяўчат. Часта гульцы, якія прыязджаюць у "Спліт" або "Хайдук", улюбляюцца ў горад, потым хочуць купіць там кватэру. Вітусу толькі не пашанцавала, што ў клуба паўсталі фінансавыя праблемы.

 

— Цяпер з ім кантактуеце?
— Ды. Ведаю, што раней ён выступаў за мінскае "Дынама". Летам пытаўся ў яго пра клуб — Максім сказаў толькі добрае.


— Праблемы "Спліту" ужо ў мiнулым?
— Не. Дарэчы, іх пачатак супаў з прыходам Вітуса. Можа, ён іх і прывёз? Жартую. Але зараз клуб вiнны шмат каму з гульцоў.


— У Харватыі такое здараецца часта?
— Не казаў бы. У "Дынама", "Хайдука", "Рыекi" заўсёды ёсць грошы. У Заграбе могуць плаціць і мільён еўра ў год. У клубах сярэдняй рукі тыповыя зарплаты — ад адной да чатырох тысяч у месяц. Можа быць запазычанасць за месяц-два-тры, але потым аддаюць. Некалькі год таму павысілі падаткі, так у клубаў узніклі цяжкасці. Але зараз, напэўна, сур'ёзныя праблемы толькі ў "Спліта". У "Хайдука", дарэчы, некалi таксама было не ўсё добра. Горад хацеў зрэзаць падтрымку клуба, але пяцьдзесят тысяч заўзятараў выйшлі на вуліцу пратэставаць. Футбол у Харватыі — як рэлігія. Спытаеш у любога мінака — ён раскажа ўсё аб апошнім матчы: гэты гуляў добра, той дрэнна...


— Вітус распавядаў, што ў Спліце футбалісту нельга схадзіць у начны клуб або выпіць у бары піва. Заўважаць — і фатаграфіі з'явяцца паўсюль.
— У вялікіх клубах — так. У тым жа "Хайдуку". У "Спліце" — меньш. Ну, скажа хтосці — я бачыў Макса і Ніна, яны пілі піва. З'явяцца якія-небудзь каментары. Але сур'ёзных наступстваў не будзе — калі толькі гэта не адбудзецца перад якой-небудзь важнай гульнёй.

 

— У Спліце некалi гуляў Арцём Мілеўскі...

— Спачатку ён прыехаў у "Хайдук". Ад яго шмат чаго чакалі, казалі, што чалавек шмат забіваў ва Украіне. Але Арцём не паказваў нічога асаблівага. Яго прыбралі з каманды, а "Спліт" якраз узначаліў Горан Сабліч, які ведаў Мілеўскага па кіеўскаму "Дынама". Ён запрасіў яго ў каманду. Але і там ад Арцёма хутка пазбавіліся — цi то ўбачылі яго дзеcцi з куфлем піва, ці то былі незадаволеныя яго гульнёй. Хоць у цэлым асабліва не чуў, каб у Харватыі ў яго былі сур'ёзныя праблемы з рэжымам. Пісалі толькі пра яго мінулыя прыгоды — маўляў, хлопец захапляўся выпіўкай і вечарынамі. Але ў нас, здаецца, паводзіў сябе нармалёва.
 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах