Дзень Футбола на Дынама-Юнi!

20.10.2014

У суботу на стадыёне Дынама-Юні прайшоў Дзень Футбола. Як гэта было ...

 

 

 

 

Злёгку марозная суботняя раніца сустрэла ўдзельнікаў Дня Футбола яркім і сонечным надвор'ем. І ня гледзячы на сапраўды невысокія паказчыкі тэрмометра - колькасць дзяцей і іх бацькоў вырасла ў некалькі разоў, у параўнанні з папярэднім святам футбола, якое праходзіла у весну. Больш за сотню дзяцей прыйшло ў гэты выдатны дзень далучыцца да футбола і прыняць удзел у свяце, арганізаваным нашым футбольным клубам. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся легендарны ветэран нашага клуба - Іван Іванавіч Савосцікаў. У ліку спецыяльна запрошаных гасцей былі футбаліст дублюючага складу нашага клуба - Юры Валавік, а таксама вядомы ў недалёкім мінулым брамнік мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі, а цяпер - трэнер брамнікаў у дублюючым складзе «Дынама» Віталь Варывончык.

 

Пасля цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі былі падзеленыя на некалькі узроставых груп. Самыя маленькія адправіліся на вялікае поле, дзе правялі футбольныя матчы на сапраўдным газоне, з сапраўднай разметкай і, вядома ж, сапраўднымі футбольнымі брамамі, але ў паменшаным памеры. З якім жа азартам кінуліся ў барацьбу маленькія дзеткі! Сапраўдная бескампрамісная барацьба, агонь у вачах - усё гэта пра дзіцячы футбол.

 

Бацькі з захапленнем назіралі за сваімі дзецьмі: хтосці падтрымліваў сваіх сыноў, хтосці актыўна даваў парады, як трэба дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі. Ўсё гэта праходзіла пад пільным кантролем трэнераў нашай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Старэйшыя дзеці адточвалі майстэрства ў розных конкурсах, адпрацоўвалі такія элементы як вядзенне і кантроль мяча, дрыблінг, дакладнасць і сіла ўдару і многія іншыя.

 

Таму, хто стаміўся ад заняткаў футболам, можна было пацешыцца на гульнявой пляцоўцы, дзе дзеткі гулялі ў настольны футбол, дартс, кіравалі машынкамі.

 

Не засталіся ў баку ад удзелу ў свяце і бацькі, якія таксама прымалі ўдзел у конкурсах: набіванне мяча, дакладнасць ўдару.

 

Хтосці з дзяцей трэніраваўся выконваць ўдары з «кропкі» ў вароты, на якіх стаяў Віталь Варывончык. Не кожны дзень маленькім хлопцам выпадае магчымасць прабіць па варотах гульца, які выступаў за зборную сваёй краіны.

 

У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы і сувеніры ад нашага футбольнага клуба. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у нашым свяце! Спадзяемся, што ўсе атрымалі зарад станоўчых эмоцый!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах