Кубак Свету FIFA - у Мінску!

08.02.2018

Мінскае «Дынама» запрашае заўзятараў прыняць удзел у мінскім этапе этапу Тура Кубка Чэмпіянату свету па футболе FIFA TM з Coca-Cola.

 

 

 

 

Жыхары Беларусі ўбачаць Кубак Чэмпіянату свету па футболе FIFA ў Мінску.



13 лютага 2018 года, упершыню ў гісторыі, кампанія Coca-Cola прывязе ў Мінск Кубак Чэмпіянату свету па футболе FIFA TM. Гэта адбудзецца ў рамках Тура Кубка Чэмпіянату свету па футболе FIFA TM з Coca-Cola. Унікальная падзея адбудзецца напярэдадні Чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018TM і створыць атмасферу святочнага чакання турніру.


13 лютага прыхільнікі футбола змогуць убачыць Кубак Чэмпіянату свету па футболе FIFA TM і зрабіць фатаграфію з легендарным трафеем ў спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club (пр-т. Пераможцаў, 20). Доступ у залу мерапрыемства будзе ажыццяўляцца з 15:00 па спецыяльных запрашальных квітках, якія можна выйграць у рэкламнай гульні ў гандлёвай сетцы «Карона», у прамым эфіры Новага Радыё і на сайце TUT.BY. Падрабязнасці на сайце https://www.coca-cola.by/football.

 


У рамках візіту галоўнага сусветнага футбольнага трафея ў Мінск для наведвальнікаў мерапрыемства будуць арганізаваны розныя актыўнасці, уключаючы прысутнасць талісмана чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018 TM Ваўка Забявакі TM, інтэрактыўныя забавы і тэматычныя фотазоны.

Са студзеня па красавік 2018 года года Афіцыйны Кубак будзе знаходзіцца ў міжнародным падарожжы па больш чым 50 краінах свету, а ў траўні 2018 года вернецца ў Расію.

 


Кубак Чэмпіянату свету па футболе FIFA - гэта галоўны прыз, які ўручаецца пераможцам сусветнага першынства, але які застаецца ў распараджэнні ФІФА. Ён зроблены з чыстага золата і малахіту, важыць 6142 кг і ўяўляе сабой кампазіцыю з двух чалавечых фігур, якія трымаюць зямны шар на паднятых руках. Афіцыйны Кубак з'яўляецца галоўным прызам з 1974 года.

У адпаведнасці з існуючымі правіламі ФІФА дакранацца да Афіцыйнага Кубка могуць толькі пераможцы турніру і кіраўнікі дзяржаў, і арыгінальны трафей не можа быць перададзены камандзе-пераможцы назаўжды. Кубак знаходзіцца ў яе толькі да наступнага чэмпіянату свету. Затым зборная краіна-пераможца турніру атрымлівае наўзамен Кубак пераможцаў Чэмпіянату свету па футболе FIFA - пазалочаная копія Афіцыйнага Кубака.

Убачыць арыгінальны, адзіны ў сваім родзе трафей - унікальная магчымасць, якая прапануецца аматарам футбола падчас Тура Кубака Чэмпіянату свету па футболе FIFA ТМ, арганізаванага пры ўдзеле кампаніі Coca-Cola
.




 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах