Ваша дзіця ў эскорце гульцоў!

08.10.2018

Мары павінны здзяйсняцца!

 

 

 

 

Мінскае «Дынама» запрашае ўсіх юных заўзятараў здзейсніць сваю мару - выйсці на поле з футбалістам перад пачаткам матчу.

Акцыя праходзіць на кожным хатнім матчы на ​​працягу ўсяго сезону. Наступны матч акцыі - 28 кастрычнiка: 26 тур чэмпiяната Беларусі «Дынама Мiнск» - «Дынама Брэст» (пачатак сустрэчы ў 17:00).

22 дзіцяці выйдуць на поле з 22 футбалістамі перад пачаткам матчу. І ваша дзіця можа, і павінна, быць у іх ліку, калі яго ўзрост - ад 6 да 9 гадоў, а рост - да 130 см.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна даслаць на адрас fan@dinamo-minsk.by ліст c паметкай «Выхад з гульцамi» наступную інфармацыю:
- Імя, узрост і рост дзіцяці;
- Кантактныя дадзеныя аднаго з бацькоў (імя, тэлефон).

Бацькам, чые дзеці прымаюць удзел у эскорце гульцоў, прапануецца 2 квіткі на матч.

Прадстаўнікі клуба звяжуцца з вамі пасля атрымання заяўкі і раскажуць падрабязнасці акцыі.

 

Тэгі: Акцыя

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце