Dinamo Cup - 2019 (U-10) завяршыўся.

11.02.2019

Сёння ў мінскім футбольным манежы завяршыўся традыцыйны турнір на прызы Акадэміі СДЮШАР «Дынама-Мінск» Dinamo Cup-2019 для футбалістаў 2009 г.н.

 

 

 

 

 

У першы і другі дзень спаборніцтваў удзельнікі турніру згулялі матчы ў групах, пасля чаго ў плэй-оф высвятлялі хто ж трапіць у запаветную чацвёрку каманд, якія і паспрачаюцца за галоўны прыз. Прыемны факт - абедзве каманды Акадэміі СДЮШАР «Дынама-Мінск» прабіліся ў фінальную «кульку», дзе іх супернікамі сталі каманды «Чартанава» і «Віцебска».

Але ў першых жа матчах фіналу абедзве дынамаўскія каманды церпяць паразу: «Дынама-сінія» зноў, як і ў групавым турніры (параза на старце 1:5), нічога не змаглі супрацьпаставіць супернікам з «Чартанава» - 0:5, а «Дынама-белыя» мінімальна саступілі «Віцебску» - 0:1.

Віцьбічы наогул усіх здзівілі на турніры. Прыбыўшы ў Мінск раніцай, у дзень старту турніру, паўночнікі «з колаў» у яркім матчы саступілі аднаму з фаварытаў турніру «Чартанава-2» - 5:8, а ў наступным матчы абыгралі мінскае «Дынама-2010» - 5:3. Назаўтра, у заключным матчы групавога этапу, быў пераможаны «Юніёр» і ў плэй-оф каманду Віцебска чакалі пераможцы групы С - маскоўскае «Дынама», якое выйграла ўсе тры матчы ў сваёй групе з агульнай розніцай 9:2. Да здзіўлення многіх беларусы аказаліся мацней - 6:3.

Такім чынам, матч «Віцебск» - «Чартанава» станавіўся фактычна фінальным паядынкам, з роўнымі шанцамі на перамогу. Бо госці з Масквы дагэтуль балаў не гублялі, атрымаўшы тры перамогі ў групавым этапе з агульным лікам 28:2, а ў плэй-оф перамаглі «Днепр» 5:0.

«Чартанава» пацвердзіла статус фаварыта, першымі забіўшы гол. Але юныя Віцьбічы здолелі выраўнаваць становішча - 3:3. Хісткую раўнавагу ў матчы і лёс залатых медалёў мог вырашыць адзін адзіны гол, і забілі яго віцьбічы!

Заключны матч «Віцебск» - «Дынама-сінія» для паўночнікаў ужо не меў турнірнага значэння, і параза 1:3 на настрой юных віцьбічоў не паўплывала. «Віцебск» - пераможца турніру Dinamo Cup - 2019 сярод камандаў 2009 г.н.


Раўкоў Уладзімір Васільевіч, трэнер ДЮСШ ФК «Віцебск»:

- Уладзімір Васільевіч, віншуем з перамогай! Першыя эмоцыі пераможцаў - яны якія?
- Вельмі задаволеныя (смяецца)! Шчыра кажучы, на старце турніру не чакалі, што так усё складзецца. Хацелі выйсці з групы, трапіць у васьмёрку лепшых. А бачыце як атрымалася, і з групы выйшлі, і маскоўскае «Дынама» перамаглі ... Выйшлі ў "чацьвёрку", дзе першыя дзве гульні ўсё вырашылі. Апошняя гульня ўжо нічога не значыла, але мы біліся, стараліся. У выніку - першае месца. Вельмі рады!

- Апетыт прыходзіць падчас ежы. Калі вы адчулі, што каманда можа больш, чым выйсці з групы?
- Апетыт адчулі ў другой гульні. Першую гульню, як вы памятаеце, мы прайгралі «Чартанава-2» - толькі прыехалі і адразу з цягніка на матч. 5:8 прайгралі, але біліся да канца. У другой гульні, з «Дынама-2010», забілі, потым яшчэ. Выйгралі і ўбачылі, што ёсць патэнцыял дадаць. Так і атрымалася - дадавалі з кожнай гульнёй, і вось вынік.

- Па ходзе турніру хлопцаў прыходзілася стрымліваць, ці, наадварот, наладжваць?
- Наладжваць! Яны трохі разгубіліся пасля першай гульні, але мы патлумачылі дзецям, што нічога не страчана, што вы можаце выйграць. Па вачах хлопцаў было бачна, што яны трэнерам паверылі, настроіліся і гатовыя былі далей працягваць барацьбу.

- Галоўны матч на турніры?
- «Чартанава». Матч, у якім мы сталі чэмпіёнамі. Усе ведалі што «Чартанава» - сур'ёзная каманда, што месяц назад яны выйгралі прэстыжны турнір Калыванава. Мы папярэджвалі хлопцаў, што супернік вельмі моцны, ды і нас з усіх бакоў папярэджвалі, што каманда моцная, што фаварыт у нашым матчы. Але ў мяне атрымалася наладзіць хлопцаў: «Вы такія ж, як яны. Трэба проста гуляць, а гульня пакажа». Сама гульня, як вы бачылі, была роўнай. Нават прайгравалі спачатку, але потым параўналі лік і ў канцы вырвалі перамогу. Не схаваю - рады за маіх хлопцаў!

- Найлепшым гульцом турніру, на думку арганізатараў, стаў Захар Кравец, ваш гулец. А каго б вы вылучылі? Хто быў у вас правай рукой у камандзе?
- Дзеці ўсе малайцы. Я вось бацькоў хачу падзякаваць. Яны заўсёды са мной, яны заўсёды падтрымліваюць. Вось і сёння, у апошні дзень турніру ў нашай каманды была сур'ёзная падтрымка на трыбунах, што стала сюрпрызам для дзяцей - бацькі прыехалі амаль у поўным складзе. Самая мая вялікая падтрымка - гэта бацькі. Яны вераць у дзяцей, вераць у трэнера, таму і вынік такі.


 



Вынікі турніру:
1 месца - ДЮСШ ФК «Віцебск»
2 месца - «Чартанава» (Масква)
3 месца - «Дынама-сінія» (Акадэмія футбола СДЮШАР «Дынама-Мінск»)

4 - «Дынама-белыя»
5 - Акадэмія Канаплёва (Тальяці)
6 - «Дынама» (Масква)
7 - «Днепр» (Магілёў)
8 - «Чартанава-2»
9 - «Юніёр» (Мінск)
10/11 - «Дынама-2010» (Акадэмія футбола СДЮШАР «Дынама-Мінск»), «Арбіта» (Мінск)
12 - «Супер Нова» (Рыга, Латвія)
13 - «Унікум» (Барысаў)
14 - РЦАР-БДУ (Мінск)
15 - «Гомель»
Па-за конкурсам: «Дынама-2008» (Акадэмія футбола СДЮШАР «Дынама-Мінск»)


Лаўрэаты турніру:

Найлепшы брамнік - Казлоў Максім, «Чартанава»

Найлепшы абаронца - Свірскі Аляксей, «Дынама-Мінск»

Найлепшы нападаючы - Ананьеў Аляксей, «Чартанава»

Найлепшы гулец - Кравец Захар, «Віцебск»


Вынікі заключнага гульнявога дня:
Супер Нова - Юніёр - 2:4
Дынама-2010 - Арбіта - 0:0
Гомель - Дынама-2008 - 2:7
РЦАР-БДУ - Унікум - 3:4

Дынама-бел - Віцебск - 0:1
Чартанава - Дынама-сін - 5:0
Днепр - Дынама Масква - 0: 4
Чартанава-2 - Акадэмія Канаплёва - 0:4

Дынама-2010 - Супер Нова - 4:1
Юніёр - Арбіта - 4:2
Гомель - РЦАР-БДУ - 1:2
Дынама-2008 - Унікум - 4:3

Дынама-бел - Дынама-сін - 1:1
Чартанава - Віцебск - 3:4
Днепр - Чартанава-2 - 2:2
Дынама Масква - Акадэмія Канаплёва - 1:4

Дынама-2010 - Юніёр - 1:5
Супер Нова - Арбіта - 2:3
Гомель - Унікум - 2:5
РЦАР-БДУ - Дынама - 2008 - 2:6

Дынама-бел - Чартанава - 1:2
Дынама-сін - Віцебск - 3:1
Днепр - Акадэмія Канаплёва - 0:1
Дынама Масква - Чартанава - 4:2


Поўная галерэя турніру даступная па спасылках
:

Дзень 1

Дзень 2


 

Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах