Дынама - Шахцёр - 1:0. Без права на памылку

15.08.2015

Мінскае Дынама, перайграўшы салігорскі Шахцёр, абвастрае інтрыгу ў нацыянальным першынстве!

 

 

 

 

«Добра тое, што добра скончваецца!» - Гэтае выказванне не аднойчы прагучала пасля матчу ў асяроддзі заўзятараў, якия пакідалі трыбуны «Трактар» пасля матчу. Сапраўды, маючы ў гульні добрую перавагу - канцощка атрымалася даволі нярвовай і няпростай для бел-блакітных. Парушэнні правілаў, штрафныя, кутнія - але ёсць перамога, і ёсць 3 пункты!


Да гульні галоўнай тэмай на ўсіх прасторах стадыёна, у прэс-цэнтры або галерэи «Трактара» стала гульня барысаўскага БАТЭ і «Гомеля». Не, да гульні гэтых каманд - справы не было, абмеркаванні вяліся аб рэальным адраджэнні інтрыгі ў чэмпіянаце краіны. Асечка жоўта-сініх, у выпадку нашай перамогі, дазволіла б скараціць адставанне «Дынама» ад канкурэнта да 3 пунктаў. Але футбалісты каманды захоўвалі сябе ў руках. - Мы не глядзім на канкурэнта, гэта лішнія нервы, якія нікому не патрэбныя. Нам трэба гуляць самім і браць свае пункты. Вось, што цяпер важна, - разважае Васіль Хамутоўскі.


Акрамя ўсяго іншага для гісторыі мінскага «Дынама» не так даўно «намалявалася» яшчэ адна інтрыга: наступны гол Ненада Адамавіча ўзвядзе яго ў ранг лепшага бамбардзіра-легіянера ў гісторыі нашай каманды.


- Так, сур'ёзна? Усяго адзін гол? - Дзівіцца Ненад і твар серба расплываецца ва ўсмешцы, на лаўцы запасных да гульні. - А колькі галоў у Бечырая? 16? Ооо, я зраблю яго (смяецца Адамавіч). На самай справе, не важна, колькі заб'ю я ці Фатас - галоўнае гэта вынік.


Заўзятары патроху запаўнялі галерэю стадыёна. Самыя першыя наведвальнікі атрымалі па смачнаму дынамаўскаму марозіву. Як заўсёды, асаблівым попытам карысталіся дзяўчынкі, якія робяць фэйс-арт нашым заўзятарам. За ўсім гэтым з цікавасцю назіралі хлопцы з футбольных школ Харкава, «Рубіна» і кіеўскага «Дынама». Хлопцы з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне наведвання матчу. - Не маглі не наведаць гульню мінскага «Дынама», знаходзячыся ў беларускай сталіцы. Дарэчы, хочацца падзякаваць вас за арганізацыю турніру - усё вельмі крута, і нам вельмі падабаецца - кажа адзін з трэнераў «Рубіна».



Стартавы склад «Дынама» сёння меў толькі адно адрозненне ад матчу, які адбыўся ў панядзелак. Адбыў дыскваліфікацыю Вераціла і замяніў Бегунова. Дынамаўцы разумелі важнасць гэтага матчу: акрамя таго, што дагнаць БАТЭ, ня трэба забываць пра праследавацеляў, якімі, па традыцыі, з'яўляюцца Салігорцы. Аднак першы момант вызначыцца мелі менавіта яны. Камароўскі скарыстаўся памылкай абаронцаў і ледзь не пакараў іх, але выратаваў ў гэтым моманце Гутар. 

А вось першы небяспечны момант ля брамы «Шахцёра» скончыўся голам. Адамавіч адпасаваў Някшы, які магутна прабіў. Варта тут сказаць дзякуй і футбалісту «Шахцёра», Сяргею Казека, менавіта ад яго нагі мяч рыкашэтам заляцеў у браму Бушмы.

Яшчэ мелі моманты вызначыцца Бечырай, Расадкін, Някша. Апошні ў канцы першага тайма ледзь не пакараў за памылку Уладзіміра Бушму, які выйшаў на апярэджанне за межы штрафной да Алекса, але той спрытна абакраў брамніка і ледзь не ўцёк да пустой брамы, але брамнік «Шахцёра» рукамі затрымаў нашага форварда. Усё гэта скончылася ўсяго толькі жоўтай карткай.


Другі тайм пачаўся таксама, як і першы: вельмі спакойна і размерана. Каманды, памятаючы пра важнасць выніку і пра сілу апанента, дадатковы раз, як той казаў, не «раскрываліся» і імкнуліся звесці рызыка ў сваёй абароне да мінімуму.


Але «Дынама», на правах гаспадароў, або па праве моцнага? - Усё ж такі гуляла першым нумарам і мела адчувальную перавагу, якая да канца другой саракапяціхвілінкі магло вырасці ў больш істотную. Расадкін згубіў некалькі верных шанцаў павялічыць адрыў. Не атрымалася. Да канца тайма на полі з'явіўся Булыга, які ўвайшоў у гульню вельмі актыўна. Дзе мае гады? Хочацца прамовіць. І мог забіваць жа! Бечырай разам з Віталём уцякалі да брамы, але пас на Булыгу не прайшоў - дзякуй Юрэвічу, які адвёў пагрозу.

Ужо ў дадатковы час вектар гульні рэзка зрушыўся да нашай брамы. Салігорцы усімі сіламі кінуліся адыгрывацца. Некалькі кутніх зарабілі госці, штрафныя. Адзін з «стандартаў» мог таксама скончыцца ўзяццем брамы «Шахцёра». Зноў Бушма быў «героем» - Уладзімір да розыгрышу кутняга прыбег у штрафную плошчу «Дынама», але навес апынуўся занадта моцным, і дынамаўцы сталі ўцякаць у контратаку. Але адна з перадач апынулася вельмі ня дакладнай. І пустая брама так і засталіся беспакаранай. Пацягалі нервы вядома Салігорцы ў канцоўцы, але добра тое, што добра сканчаецца! Ёсць перамога, такая важная і патрэбная! Працуем і рухаемся далей! Бо ўжо зусім хутка мы пачнем штурмаваць апошні бар'ер на шляху да групавога этапу Лігі Еўропы УЕФА.

Наперад, Дынама!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах