Дынама - Гомель - 1:0. Адамавіч забівае лепшы гол 1 кола!

05.07.2015

Знясільваючая спякота не стала перашкодай для минскага «Дынама», якое атрымала перамогу над «Гомелем», дзякуючы, мабыць, самому прыгожаму голу першага кола чэмпіянату Беларусі.

 
 
 
 
 
 

Матчы супраць цяперашняга «Гомеля» першапачаткова цікавыя тым, што супернік гуляе сам і дае магчымасць гуляць другой камандзе. Такім чынам, матч трынаццатага тура абяцаў дзевяноста хвілін, у якіх «Дынама» павінна было ствараць, па магчымасці пакінуўшы браму «сухой». Хоць задача адносна ўскладнілася: Паліцевіч, капітан каманды, апынуўся па-за складам, яго замяніў Канцавы. Як выявілася, той невялікі аб'ём працы, які выпаў на яго плечы, апынуўся нескладанай задачай.


Спякота, што накрыла Беларусь, адбілася на футбольных падзеях, прычым не толькі ў Мінску, але і іншых гарадах. З'явіліся пяціхвілінкі на «вадапой», ўпалі хуткасці і, на жаль, зменшылася колькасць заўзятараў. У справаздачным матчы толькі самыя ўстойлівыя дабраліся да стадыёна і былі ўзнагароджаныя перамогай за сілу духу.

 

 

Старт чакана быў за нашымі футбалістамі, якія павінны былі стаць праверкай на трываласць для моладзі «Гомеля», пра што так любяць казаць у спартыўнай прэсе. Стартавы націск госці вытрымалі, хаця ўжо ў першыя дзесяць хвілін Быкаў мог забіваць двойчы. Адбіўшыся, гамельчукі паспрабавалі правесці свае атакі. Шчыра кажучы, у гэтай гульні браме Гутара практычна ніхто не пагражаў, і да канца гульні супернікі толькі двойчы не моцна прабілі па браме галкіпера, па разе ў кожным тайме.

У сваю чаргу дынамаўцы ўжо ў першым тайме давялі гэты лік да дзевяці, і толькі ў другім тайме ледзь знізілі актыўнасць.
У першай жа палове гульні здарылася галоўная падзея сустрэчы. Кульмінацыя прыйшлася на дваццаць шостую хвіліну. Ненад Адамавіч здзейсніў праход міма пяцёх супернікаў і прабіў пад галкіперам «Гомеля». Магчыма, гэты гол увойдзе ў лік лепшых у цяперашнім чэмпіянаце.

 


З тых, хто таксама мог упісаць сваё прозвішча ў радок «аўтары галоў», можна назваць Расадкіна, Канцавога і Яроцкага, якім толькі крыху не хапіла для дакладнага стрэлу. Апошні з'явіўся толькі ў другім тайме, як і Варанкоў з Удожы.
 
 
Дзіўна, але, нягледзячы на спякоту, гульцы, якія выйшлі ў аснове, змаглі пратрымацца больш за гадзіну без замен, што толькі дадае ім «плюсаў».
 

Несаступлівая гульня вывела на пярэдні план футбалістаў, якім больш па душы барацьба і сілавы футбол. Калі будучыя супернікі па Лізе Еўропы паглядзяць матч супраць «Гомеля», наўрад ці яны даведаюцца пра тое самае мінскае «Дынама», з якім зусім хутка будуць гуляць у другім па моцы турніры Еўропы. Аднак, улічваючы турнірную значнасць кожнага набранага пункта і цяжкія ўмовы надвор'я, прыгажосць футболу сышла на другі план. Чатыры перамогі ў апошніх гульнях, мінімум прапушчаных галоў і памылак ля сваёй брамы, а таксама жалезнае другое месца як плацдарм да пагоні за першым - менавіта тое, што трэба зараз.
 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах