90+1. Да дня нараджэння мінскага Дынама!

10.06.2018

Мінскае «Дынама» рыхтуецца адзначыць свой 91-ы дзень нараджэння!

 
 
 
 
Сябры! Усе мы ведаем, што 18 чэрвеня 1927 года адбыўся першы матч усімі намі любімага клуба - «Дынама» (Мінск)! Менавіта гэтую дату прынята лічыць днём нараджэння мінскага «Дынама»!
 

І трэба ж такому здарыцца, што менавіта 18 чэрвеня 2018 года, у свой 91-ы дзень нараджэння наш клуб правядзе чарговы матч першынства краіны: у хатнім матчы 12-га тура «Дынама» згуляе з ФК «Віцебск».

90 + 1 - выдатная дата і яе трэба адзначаць разам!

Запрашаем усіх заўзятараў, усіх неабыякавых, усіх, каму дарагая літара "Д" на футболцы, і хто носіць яе ў сэрцы, на дзень нараджэння нашага клуба!

Свята адбудзецца 18 чэрвеня на стадыёне «Трактар»!
Пачатак свята - 17:00. Галоўная падзея праграмы - матч «Дынама» - «Віцебск»!

Квіткі ўжо ў продажыпераходзім па спасылцы і набываем!

 

Хутчэй прыходзь
І сяброў прыводзь!

 

Нашаму клубу спаўняецца 90 + 1 год, таму мы запрашаем вас адсвяткаваць наш дзень нараджэння ў кампаніі сяброў! Вы + сябар! Інакш кажучы, мы пачынаем акцыю да дня нараджэння «Дынама»: набываючы квіток на матч у сетцы інтэрнэт - другі квіток вы атрымліваеце ў падарунак!

І гэта не ўсе падарункі і сюрпрызы, якія мы падрыхтавалі на наша свята!
Прыходзьце, мы вас чакаем!

P.S. Бела-блакітныя колеры адзення, шалікі і іншая клубная атрыбутыка - абавязковая!
P.P.S. І дзетак таксама прыводзім!

 

 
 
 
 
 
 
Тэгі: Акцыя

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце