Дынама-Слуцк. Прадстаўляем суперніка

23.05.2014

У матчы 9 тура «Беларусбанк - чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сезона 2014 сярод каманд вышэйшай лігі «Дынама-Мінск»прыме на сваім полі гасцей з ФК «Слуцк».
Матч адбудзецца ў панядзелак, 26 траўня, у 19:00 на стадыёне «Трактар​​» (г. Мінск). Прадстаўляем суперніка нашай каманды.

 

 

 

 

 

Дынама - ФК Слуцк: лічбы і факты

ФК Слуцк - дэбютант вышэйшай лігі.
Раней каманда выступала пад назвамі
«Слуцк» (1998 - 2003, з 2011)
«Слуцксахар» (2004 - 2010)

Дагэтуль Слуцк на глабальнай футбольнай карце не быў колькі-небудзь значнай велічынёй, пакуль за справу не ўзяўся Слуцкі цукровы камбінат. Пры яго падтрымцы і быў ў 1998 годзе заснаваны ФК «Слуцк».
Першыя 10 гадоў каманда выступала на аматарскім узроўні, а ў 2008 годзе заяўляецца ў другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 2010 случчакі выходзяць у першую лігу.
А ў сезоне - 2013 «Слуцк» выйграе першынство першай лігі і выходзіць у эліту беларускага футбола!


***
У савецкія часы футбольны Слуцк доўгі час заставаўся ў цені. У спаборніцтвах узброеных сіл выступала каманда дывізіі, дыслакаванай у Слуцку. Але далёка не заўсёды ў падборы гульцоў кіраўнікі каманды абапіраліся на мясцовыя кадры.
Многія слуцкія футбалісты выступалі ў першынстве БССР за якія заўгодна каманды, але толькі не за свой ​​горад. Так, напрыклад, чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка БССР у складзе барысаўскага БАТЭ стаў адзін з самых тытулаваных футбалістаў Слуцка 70- х гадоў мінулага стагоддзя - Аляксандр Сычоў. Нязменным капітанам барысаўскай дружыны тых гадоў быў жыхар Слуцку Ігар Зайцаў.


***
У 1972-м годзе ў Слуцку арганізоўваецца футбольная каманда «Спартак» пад кіраўніцтвам А.В. Фрадкіна, якая пачынае прымаць актыўны ўдзел у першынстве БССР у другой групе. У Слуцку з павагай ставяцца да сваіх вытокаў, да той каманды, і заслужана паважаюць ветэранаў слуцкага футбола. Імёны гульцоў тых гадоў да гэтага часу на слыху ў Слуцку! Іх памятаюць, іх паважаюць, ім заўсёды рады на матчах каманды. За каманду выступалі Аляксандр Шаўцоў, Леанід Грыневіч, Аляксандр Ліневіч, Міхаіл Голас, Валерый Сарагавец, Уладзімір Амелін, Яўген Гаркавы, Валянцін Карповіч, Вячаслаў Касцюкевіч, Аляксандр Сычоў, Уладзімір Полушкін.


***
Раней мінскае «Дынама» і ФК «Слуцк» паміж сабой у рамках чэмпіянату Беларусі не сустракаліся.
Клубы згулялі паміж сабой толькі адзін афіцыйны матч, у рамках розыгрышу Кубка Беларусі 2011/12.
У дадатковы час перамогу атрымала мінскае «Дынама».

Слуцк (Д2) - Дынама (Мінск) - 1:2 (0:1, 1:0. 0:0, 0:1)
Галы: 0:1 - Лядэсма (7), 1:1 - Грыгараў (69), 1:2 - Куган (107).
29 чэрвені 2011 г. Салігорск, стадыён «Шахцёр», 18:00.
Суддзя: О.Чэрапнеў ( Бабруйск).

 


 

Слуцк: Бранавец, Дрозд, Пракапеня (Кудашоў, 34), Давідовіч, Трафіменка, Дзяменкавец, Ждановіч (Макараў, 46), Касцюкевіч, Ліс (Равіна, 46), Бабко (Д. Калачоў, 46), Грыгараў (Карпіленка, 108).

Дынама-Мінск: Суліма, Залескі, Жаўнераў, Мантаруп, Гаўрылавіч, Кандрацьеў, Лядэсма (Ясінскі, 118), Булойчык (Куган, 79), Леанарда (Быкаў, 117), Ковель, Фурлан (Мбанангой, 78).

Папярэджання: Кандрацьеў (45), Мантаруп (58), Грыгараў (70), Дзяменкавец (77), Равіна (103).


 

***
Характэрна , што той матч судзіў Алег Чарапнёў - арбітр сённяшняга матчу. Праўда, тады месцам жыхарства галоўнага арбітра значыўся Бабруйск.


 

***
Два дынамаўца з тых, хто прымаў удзел у тым кубкавым матчы, могуць выйсці сёння на поле ў складзе мінскага «Дынама»: Андрэй Залескі і Арцём Быкаў.
У складзе «Слуцка» такіх гульцоў чацвёра. Гэта галкіпер Ілля Бранавец, абаронца Сяргей Дрозд, паўабаронцы Сяргей Равіна і Вячаслаў Грыгараў, які адзначыўся голам за ФК «Слуцк» у тым матчы.


***
Яўген Нікіцін распавядае аб сваім дэбюце ў асноўным складзе ў матчы з БАТЭ, а разам з Сяргеем Карповічам і Сяргеем Ігнатовічам ўспамінаюць суперніцтва з ФК «Слуцк» падчас свайго выступу за «Бярозу - 2010».

Відэапрэв'ю да матчу .



 

***
Напярэдадні матчу з мінскім «Дынама» ў шэрагі ФК «Слуцк» ўліўся японскі форвард Йосуке Сайта, тут жа паабяцаў забіць у нашым первестве «мінімум галоў пятнаццаць».




Першай на гэты трансфер адрэагавала усёведная Вікіпедыя. Старонка ФК «Слуцк» у гэтай інтэрнэт-энцыклапедыі маментальна была перакладзеная на японскую мову.
Дарэчы, старонкі на японскай мове ў Вікіпедыі ёсць яшчэ ў барысаўскага БАТЭ, берасцейскага і мінскага «Дынама».
Мабыць выступ Хідзетосі Ваку ў шэрагах ФК «Мінск» для японскіх фанатаў футбола застаўся па-за полем зроку.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах