Мінскае «Дынама» адправілася ў Дэры.

11.07.2018

Сёння раніцай, у 10:15, мінскае «Дынама» адправілася ў Ірландыю, дзе заўтра камандзе трэба будзе згуляць матч 1-га раўнда Лігі Еўропы супраць мясцовага «Дэры Ciцi».

 

 

 

 

Сёння раніцай дэлегацыя мінскага «Дынама», транзітам праз Белфаст, адправілася ў Дэры, дзе заўтра камандзе трэба будзе згуляць першы матч 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы супраць ФК «Дэры Сіці» (Дэры, Паўночная Ірландыя).
 
 
 
 
Эмбрайр-175 з дэлегацыяй нашага клуба пайшоў на ўзлёт у 10:15. Пасля прылёту ў Белфаст каманду чакае стодесяцікіламетровы пераезд на аўтобусе ў Дэры, дзе «Дынама» размесціцца ў гатэлі «Maldron», які знаходзіцца на адлегласці 1500 метраў ад стадыёна.
 
 
 
 
У 18:45 Сяргей Гурэнка прыме ўдзел у традыцыйнай перадматчавай прэс-канферэнцыі, а ў 19:00 на полі стадыёна «Брэндзівэл» адбудзецца гадзінная перадматчавая трэніроўка мінскага «Дынама». 
 
 
 
 
Матч у Дэры адбудзецца 12 ліпеня, у 20:00 па беларускім часе. З прычыны таго, што ў Ірландыі няма тэлевізійнай вытворчасці паядынкаў Лігі Еўропы, тэлеканал Беларусь-5 весці прамую трансляцыю матчу не будзе. 
 
 
 
Прэс-служба ФК «Дынама-Мінск» вядзе перамовы аб арганізацыі прамой відэа інтэрнэт-трансляцыі матчу. Пра магчымасць такой трансляцыі будзе паведамлена дадаткова.
 
 
 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах