Дынамаўскае дэрбі сярод трэнераў.

20.02.2020

Таварыскі матч паміж трэнерскімі штабамі каманд.

 

 

 

 

 

Заўтра наша каманда правядзе свой другі кантрольны спарынг на турэцкай зямлі, нас чакае дынамаўскае дэрбі супраць маскоўскіх аднаклубнікаў. Сустрэча пачнецца ў 11:00 па мінскім часе, прамы эфір адбудзецца на youtube-канале маскоўскага «Дынама».

 

 

А ўчора адбыўся таварыскі матч паміж Трэнерска-адміністрацыйнымі штабамі каманд. На адной паляне сышліся трэнеры, дактары, масажысты, прэс-сакратары. Ва ўпартай барацьбе перамогу з лікам 5:3 атрымалі мінчукі, галамі вызначыліся Сяргей Гурэнка (дубль), Сяргей Амельянчук (дубль) і Дзіяна Тропникова.

 

 

Дынама-ТБ прапануе вашай увазе відэасюжэт аб сустрэчы.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах