Dinamo Cup - 2019 - стартаваў!

09.02.2019

Стартаваў другі турнір з серыі Dinamo Cup-2019 на прызы Акадэміі футбола мінскага «Дынама». Сёння ў барацьбу за прыз ўступілі футбалісты 2009 г.н.

 

 

 

 

 

Субота 9 лютага ў Мінску выдалася па-сапраўднаму спартыўнай. Ужо з самай раніцы на тэрыторыі футбольнага манежа сабраліся аматары спорту і актыўнага адпачынку з усяго горада. Хтосці прыехаў сюды паўдзельнічаць у спартыўным свяце - «Мінскай лыжні», а хтосці, у тым ліку і заўзятары мінскага «Дынама», прачнуліся ў гэтакі ранні для выхаднога дня час зусім з іншай нагоды - паглядзець на падрастаючых футбалістаў мінскага «Дынама» і іншых беларускіх клубаў, а таксама іх гасцей з блізкага замежжа. Бо сёння стартаваў першы дзень міжнароднага дзіцячага турніру Dinamo Cup - 2019.

У гэты раз пазмагацца за перамогу прыехалі футбалісты з наймацнейшых клубаў Беларусі, Расіі і Латвіі. Мінскае «Дынама» на турніры прадстаўлена двума камандамі 2009 года - «Дынама-Сінія» і «Дынама-Белыя» узначаленыя Андрэем Дзятлавым, каманда 2008 года, якая выступае па-за курсам (трэнер Іван Гарбар), а таксама камандай 2010 года нараджэння пад кіраўніцтвам Станіслава Шыраева.

Па традыцыі, пачаўся турнір шыхтам каманд. На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі людзі, якія зрабілі неацэнны ўнёсак у развіццё ўсяго беларускага і савецкага футбола - нязменны «голас» стадыёна «Дынама» - Леанід Георгіевіч Бандаровіч і легендарны футбаліст, трэнер і сымбал клуба - Эдуард Васільевіч Малафееў, які зрабіў праніклівую прамову для маладых футбалістаў.

 


Не абышлося тут і без Дынамошы, які ніяк не мог прапусціць такое мерапрыемства. На працягу ўсяго гульнявога дня ён падбадзёрваў заўзятараў, заклікаючы іх больш актыўна заўзець за сваю каманду.

А падтрымка ў хлапчукоў гэтай раніцай сапраўды была, ды яшчэ якая! Самыя родныя людзі - мамы, таты, дзядулі і бабулі перажывалі за іх на трыбунах, радасна ускокваючы ад кожнага забітага гала, ці з палёгкай уздыхаючы, калі футбалістам ўдавалася адвесці пагрозу ад сваёй брамы.

Але самае моцнае ўражанне зрабілі заўзятары маскоўскага «Дынама», якія арганізавалі для сваіх хлопцаў сапраўдны фан-сектар. З барабанамі, сцягамі, слоганамі. І кранальным пераможным рытуалам, калі каманда падыходзіла да трыбунаў і разам з групай падтрымкі скандавала «Толькі Дынама ...»! Выглядала гэта праўда вельмі відовішчна.

 


Аляксандр, заўзятар ФК «Дынама-Масква»:
- На турніры прыязджаем ужо не першы раз, ездзім пастаянна, бо нашы дзеці там гуляюць. Дзіцячы футбол - гэта ў першую чаргу любоў шчырая да сваёй справы, і гэта самае галоўнае, мне здаецца. Яны кожны дзень працуюць, трэніруюцца, яны становяцца лепш, растуць на нашых вачах. Ды і як гэта пакінуць сваіх дзяцей, тым больш у іншым горадзе, іншай краіне, без падтрымкі? Футбалісты, асабліва ў такім юным узросце, гэта вельмі адчуваюць, гэта дапамагае ім на полі.


Першы матч гульнявога дня турніру праводзілі дынамаўцы 2009 года нараджэння. Іх супернікамі сталі выхаванцы каманды РЦАР-БДУ. Цягам ўсяго спаборніцтва падапечныя Андрэя Дзятлава выглядалі пераважней, цалкам валодалі ініцыятывай, не даючы супернікам ні адзінага шанцу ствараць моманты каля сваёй брамы. Ужо ў першым тайме дынамаўцы змаглі зрабіць лік 5:0.

Другі тайм таксама пачаўся пад ціскам мінчукоў, атрымлівалася ствараць небяспечныя моманты, пры гэтым так надзейна абараняцца, што толькі ў канцы сустрэчы, пасля памылкі брамніка, сапернікі з Мінска здолелі адыграць адзін мяч. Як следства, вынік матчу - разгромная перамога дынамаўцаў з лікам 8:1.



Каментар Андрэя Дзятлава па першай гульні:
- Турнір пачаўся, турнір, безумоўна, цікавы, вельмі добрыя каманды прыехалі, і маскоўскія, і нашы, беларускія. Вядома, першы дзень заўсёды трохі хвалюючы, але, я думаю, што далей, і нашы хлопцы, і ўсе астатнія каманды, разыграюцца і будуць паказваць прыгожы і якасны футбол.

Першы матч атрымаўся вельмі паспяховым для вашых хлопцаў. Ці задаволеныя вы выступам сваіх футбалістаў і тым, як яны паказалі сябе ў першай гульні?
 - Тое, што выйгралі - гэта добра. Для першай гульні гэта вельмі важна. Мы вельмі хацелі выкласціся, каб максімальна паспяхова пачаць турнір. Ёсць, вядома, моманты, над якімі трэба працаваць. Я спадзяюся па ходзе турніру мы будзем у іх дадаваць. Але ў цэлым, вынікам я застаўся задаволены, хлопцы паказалі добрую гульню.

Хацелася, напэўна, ўсё ж такі не прапусціць, скончыць сустрэчу ў сухую?
- Ды не, тут нічога страшнага, супернік забіў гол, гол прэстыжу, для іх гэта таксама, думаю, было важна.

Наступны матч вы гуляеце з «Чартанава», наколькі гатовыя вашы хлопцы, як добра яны змогуць сябе паказаць?
- Вось пасля гульні я вам адкажу (смяецца). Ну а наогул, мы нядаўна ездзілі на Кубак Калыванова, сустракаліся ў Маскве. «Чартанава» - вельмі цікавая каманда. Але я спадзяюся, што і мае хлопцы праявяць сябе з найлепшага боку. Мы дамо бой і будзьма імкнуцца выйграць.

 


У матчы супраць маскоўскай каманды дынамаўцы годна змагаліся, але, на жаль, не змаглі паказаць такой жа яркай гульні, як у першай сустрэчы, і саступілі з лікам 1:5.

Другая каманда «Дынама» праводзіла свой матч супраць барысаўскага «Унікума». Матч завяршыўся з лікам 4:1 на карысць мінчукоў. Дарэчы, у складзе каманды суперніка, да здзіўлення многіх бацькоў і саміх гульцоў, гуляла і дзяўчынка, якая, дарэчы сказаць, дала б фору любому хлапчуку.

 


Трэцяя дынамаўская каманда, 2010 года, атрымала перамогу ў матчы супраць мінскага «Юніёра» - 4:1, але саступіла сваім супернікам з Віцебска з лікам 3:5.

Першы дзень турніру завершаны. Многія матчы ўжо згуляныя, але на самой справе, вынік гэтых гульняў не так важны. Значна важней тое, што ў хлопцаў гараць вочы і яны па-сапраўднаму атрымліваюць задавальненне ад таго, што адбываецца на полі. Бо дзіцячы футбол - ён самы шчыры, з непадробнымі эмоцыямі, ды і фінты тут бываюць такія, якія не заўсёды ўбачыш нават у прафесійных спартсменаў. А па самааддачы і жаданні перамагчы юныя футбалісты, мабыць, не саступаюць сваім старэйшым таварышам.

Наперадзе яшчэ два дні ўпартай барацьбы і цікавых матчаў, таму не залянуецеся ўстаць крыху раней і прыходзьце падтрымаць юных дынамаўцаў у футбольны манеж.

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах