За дзень да старту новага еўрасезону.

10.07.2019

Ліепая vs Дынама - ужо заўтра!

 

 

 

 

 

Учора позна ўвечары дэлегацыя мінскага «Дынама» прыбыла на балтыйскае ўзбярэжжа Латвіі. Ліепая сустрэла нас даволі прахалодным надвор'ем, але нам не прызвычвацца, бо ў Мінску ўжо таксама пазабыліся якім павінна быць сапраўднае лета ... Але ж, зараз тут усталявалася самае сапраўднае футбольнае надвор'е.

 

 

Увечары каманда правяла перадматчавую трэніроўку на мясцовым стадыёне «Даўгава». Прыезд беларусаў у Ліепаю не выклікаў ажыятажу ў мясцовых журналістаў, таму перадматчавай прэс-канферэнцыі не было. 60 хвілін актыўнай працы, і каманда адправілася адпачываць, каб максімальна падрыхтавацца да заўтрашняй сустрэчы. Старт еўрасезону - гэта заўсёды хвалююча і адказна, з кім бы табе не даводзілася гуляць. Верым, што ўсё ў нас атрымаецца.

Яшчэ раз звяртаем увагу заўзятраў, якія адправіліся ў Латвію. Уваход на гасцявыя сектара (E, F, G, H) будзе вольным. Пункт пропуску пазначаны на схеме.

 

 

Матч будзе паказаны ў прамым эфіры на мясцовым Інтэрнэт-канале. Спасылка на анлайн з'явіцца перад матчам у нашых сацыяльных сетках.

Заўзеем за «Дынама».

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Футбол у свеце
Навіны па тэгах