Трансферныя навіны. Bem vindo Danilo!

15.02.2019

Мінскае «Дынама» заключыла кантракт з Даніла Соуза Кампасам

 

 

 

 

Сёння мінскае «Дынама» падпісала кантракт тэрмінам на паўтара года з бельгійскім паўабаронцам Даніла. Гулец прыйшоў на правах вольнага агента.


Рычард Даніла Масіел Соуза Кампас нарадзіўся 13 студзеня 1990 года ў Сан-Луіс (Бразілія). Выхаванец акадэміі «Аякс» (Амстэрдам, Галандыя), быў заяўлены клубам для выступлення ў Лізе Еўропы УЕФА 2009-2010, але на поле так і не з'явіўся.

У прафесійным футболе дэбютаваў у сезоне 2010/11 у складзе бельгійскага клуба «Стандард» (Льеж). Выступаў за ўкраінскія каманды «Металург» (Данецк) і «Днепр», расійскую «Мардовію», турэцкі «Антальяспор» і «Аль-Вахда» (Абу-Дабі, ААЭ).
З 2008 па 2011 г. выступаў на нацыянальныя зборныя Бельгіі (U-18 - U-21).

Вітаем Даніла ў шэрагах мінскага «Дынама»! Жадаем паўабаронцу ў поўнай меры раскрыць свой талент і дасягнуць высокіх спартыўных вынікаў у складзе мінскага «Дынама»!

Сардэчна запрашаем, Даніла!
Bem vindo Danilo!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах