"Выдатны матч выдаўся - усё малайцы!" - Сарока і Хлёбас камэнтуюць вынікі матчу.

28.08.2017

Каментары Хлёбаса і Сарока аб матчы Дынама-Гарадзея.

 

 

 

 

 

Антон Сарока:

 

Здаецца, што сёння ў каманды была самая эмацыйная гульня ў сезоне, як думаеш?
- Ну чаму ж, была гульня супраць «Іслачы», дзе мы вырвалі перамогу на апошніх хвілінах ... Матч супраць «Тарпеда-БелАЗ» таксама выйшаў падобным ...

Тым не меньш, сёння была здабытая першая валявая перамога ў сезоне.
- Так, і мы вельмі рады гэтаму. Сёння мы прайгравалі, але пераламалі ход паядынку і вырвалі перамогу. Пацаны згулялі добра сёння і падтрымка ў нас была класная, дзякуй за гэта заўзятарам.

Калі забіваў свой гол не было жадання аддаць перадачу?
- Вырашыў усё ж ісьці да канца, давесці справу да ўдару, бо ў мяне была добрая пазіцыя. Да гэтага два ўдары было, але не змог трапіць. Добра, што так атрымалася - прабіў і забіў. Быў у мяне момант, дзе мог аддаць перадачу Быкаву, але не пакаціў мяч, не ўбачыў ... У другім тайме я аддаў перадачу Дзіму, можа рэабілітаваўся (усміхаецца).

Як прайшоў перапынак у распранальні?
- Усё было добра - трэнер сказаў, што мы дзейнічаем правільна і трэба сваю лінію гнуць да канца. Усё атрымлівалася бо проста не маглі давесці справу да гола. Выйшлі на другі тайм больш зараджанымі, і ўсё выйшла як было трэба нам.

Якія думкі былі ў галаве пасля другога прапушчанага гола?
- Так, была ўжо хвіліна 75-я, калі не памыляюся? Вядома было цяжка і поле стала глейкім, але мы хілілі сваю лінію да канца. Да гэтага былі моманты ў нас, але не змаглі іх рэалізаваць. Вельмі добра, што забілі і дзейнічалі сёння як адна каманда. Выдатны матч выдаўся - нават пры 2:2 мы пераламалі ход і вырвалі перамогу, усе малайцы.

Ці была дадатковая матывацыя ўзяць рэванш за паразу ў першым крузе?
- Мы настройваемся на ўсе каманды аднолькава. Так, у першым крузе яны нас абыгралі, але сёння мы хацелі атрымаць перамогу таксама, як і над любой іншай камандай. Нам зараз патрэбныя балы, мы змагаемся, выконваем трэнерскую ўстаноўку і ідзем далей.

Дождж не перашкодзіў сёння?
- Нават добра, што поле было мокрым - мяч хутка хадзіў і было зручна гуляць. Дрэнаж вытрымаў, полі не развалілася.

Зараз з добрым настроем у зборную за дэбютам.
- Так, цяпер думкі пра зборную Беларусі, будзем рыхтавацца, у нас дзве важныя гульні. Будзем настройвацца, каб адтуль таксама вярнуцца ў добрым настроі.

 


 

Дзмітры Хлёбас:

 

Паразуменне з партнёрамі паляпшаецца, і ў мяне з'яўляецца больш момантаў. У мінулых гульнях былі добрыя магчымасці забіць, таксама яны былі і ў маіх партнёраў. Дзесьці нам чагосьці не хапала, але мы даводзілі справу да перамогі, бо ў каманды ёсць характар. З кожнай трэніроўкай я разумею партнёраў ўсё больш, вось сёння атрымалася і ўбраму патрапіць, і аддаць галявую перадачу. Рады, што забіў, задаволены, што мы перамаглі. Радуе і падтрымка нашых заўзятараў, якія добра заўзеюць і прыйшлі сёння нягледзячы на ​​дрэннае надвор'е. Калі на цябе глядзяць - гэта дадатковы стымул паказаць сябе і згуляць добра.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце