Дынама - Крумкачы, каментры Нікаліча.

25.09.2016

Ураш Нікаліч каментуе матч

 

 

 

 

- Гэта была вельмі цяжкая гульня, але самае галоўнае, што мы атрымалі перамогу сёння. Мы працягваем перамагаць, і гэта вельмі важна для нас. Лічу, што мы гулялі добра, агрэсіўна, мелі досыць момантаў і забілі два галы. Зараз мы павінны працягваць перамагаць і далей, да канца сезона.

Як адчуваеш сябе, пасля найцяжэйшага матчу ў Гарадзеі?
- Не ведаю як каманда, але зараз адчуваю сябе не лепшым чынам. У мяне быў невялікі перыяд, калі былі праблемы са здароўем, але затым я зноў вярнуўся ў рабочую групу, аднавіўся і зараз гуляю поўныя матчы.

У нашай камандзе ты ўжо адыграў на некалькіх пазіцыях, дзе табе зручней самому?
- Наогул мне больш імпануе гуляць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, але сёння трэнер паставіў задачу згуляць спераду.

Атмасфера на стадыёне сёння спадабалася?
- Сёння было выдатна, і заўзятары нас класна падтрымлівалі. Думаю, што мы змаглі іх парадаваць сёння.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце