Навалоўскі і Корзун камэнтуюць вынікі матчу ў Салігорску.

16.09.2018

Дынамаўскія зборнікі падводзяць рысу пад вынікамі матчу супраць Шахцёра.

 

 

 

 

Георгі Навалоўскі:

 

Пачнем здалёк. Два поўных матчы за зборную, дзве перамогі - у выдатным настроі вярнуўся ў Беларусь?

- Так, вядома, перамогі - гэта заўсёды добра. Нашы заўзятары вельмі радаваліся гэтаму, бо даўно такога не было ў Грузіі. Натуральна, настрой быў добрым. Але гэта ўжо ў мінулым, трэба пераключацца і вяртацца ў свой клуб - я ж прафесіянал, і зараз трэба ўсе намаганні прыкласці для таго, каб дапамагчы яму.

Мала што атрымлівалася ў атацы ў першым тайме. Чаму?

- Не ведаю, можа быць і поле паўплывала - яно было вельмі цяжкім, мяккім, і было цяжка на ім паказаць добры футбол. Ды і паўтары гадзіны ў дарозе таксама адбіліся: мы прыехалі - і адразу на поле.

Тым не меньш, у першым тайме ў цябе працы хапала: шмат руху па флангу, стараўся рабіць прастрэл ...

- Стараўся, была ўстаноўка дастаўляць мяч нізам, але не атрымлівалася. Будзем працаваць, ёсць час каб выправіць недахопы.

Як табе ў цэлым сённяшні матч?

- «Шахцёр» апынуўся добрай, байцоўскай камандай. У іх былі моманты, у нас ... Сёння была гульня да аднаго гала, але яго не здарылася.

 

 


 

Мікіта Корзун:

 

У якім настроі вярнуўся з зборнай? Усё ж такі згуляць за «нацыяналку» табе не ўдалося.

- Ды нічога, усё нармальна. Фізічна сябе адчуваў выдатна, трэніраваўся там. Хацеў хутчэй вярнуцца ў клуб, на поле.

Месцамі складалася ўражанне, што недзе ўсё ж свяжосці бракавала.

- Не ведаю, магчыма проста так здалося. Можа быць, статус матчу адбіўся - усё хацелі згуляць надзейна, баяліся памыліцца, каб не страціць балы. Хоць па сабе скажу, што са мной усё было добра. Няма такога, што я дзесьці не мог бегчы.

Ужо бліжэй да перапынку гульня пачала набываць усё больш байцоўскі характар. Нават табе добра дасталося ў адным з эпізодаў.

- Нічога страшнага - гэта футбол. На такой вязкай паляне вельмі важна не прайграваць адзінаборствы, можа таму так і выйшла. Мы адштурхоўваліся ад гульні суперніка, ён нам навязваў барацьбу, і мы не маглі яе прайграваць. Зразумела, што дзесьці не хапала кантролю мяча, нейкіх момантаў, вельмі шмат спяшаліся.

Ніводнага ўдару ў створ - нязвыклая статыстыка для нас.

- У нас хапала момантаў для удараў, я нават сам крычаў, падказваў, але там дзе трэба было прабіць - мы аддавалі перадачы. Лепшае - вораг добрага. Гэта значыць спрабавалі з добрай сітуацыі зрабіць больш лепшую, ну і ў выніку папросту гублялі мяч.

Падтрымка заўзятараў адчувалася?

- Добрая атмасфера сёння была: нашы нас гналі наперад, чужыя - асвіствалі. Футбольная атмасфера, і калі так заўзеюць - гэта выдатна.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах