Пасляматчавы каментар Біланога.

16.06.2019

Пасляматчавы каментар Дзмітрыя Біланога.

 

 

 

 

 

- Гульня выдалася трохі нервовай спачатку. Можа быць, не ўсе патрабаванні выконвалі, якія прапанаваў нам новы трэнерскі штаб, з-за гэтага і было, напэўна, нейкае непаразуменне. Але потым сабраліся, забілі, і ўсё ўжо апынулася ў нашых руках. У саперніка проста не было шанцаў.


«Дынама» ўпершыню ў гэтым сезоне выйграла з такім разгромным лікам. Твае эмоцыі ад такой перамогі?

- На самай справе, у нас значна больш павінна было быць такіх гульняў. І магчымасці былі, проста не забівалі свае моманты, атрымліваліся нейкія няпростыя матчы ці з мінімальным лікам выйгравалі. Рэалізацыя трохі кульгала, але, калі б усе атрымлівалася, нашмат прасцей было б гуляць і ў папярэдніх матчах.


Пачатак сустрэчы крыху не задаўся, прапусцілі хуткі гол ...

- Я б не сказаў, што гэта ад хвалявання нейкага. Проста нешта не пайшло з першых хвілін. Будзем глядзець, разбіраць гульню, і там нам пакажуць на памылкі. Але, вядома, лепш не даводзіць да такога стану, калі трэба адыгрывацца, калі ўсведамляеш, што ў суперніка ужо ёсць перавага. Лепш адразу забіваць два, тры мячы і гуляць у сваё задавальненне.


Што скажаш пра суперніка?

- Па суперніку магу сказаць, што хлопцы маладыя, бегаюць, стараюцца. Нешта ў іх атрымліваецца, нешта не. Не сказаў бы, што была нейкая занадта жорсткая гульня. Звычайная спартыўная барацьба. Але я лічу, наша каманда менавіта індывідуальна нашмат мацней. За кошт гэтага, мне здаецца, мы сёння і выйгралі з такім лікам.


Ужо ў канцоўцы сустрэчы быў у цябе вельмі добры момант, мог аддаць пас, але прабіў сам. Хацелася зрабіць хет-трык?

- Калі шчыра, калі абыграў аднаго, другога, напэўна, накрыла нейкая эйфарыя, я ўжо не бачыў гульцоў. Толькі калі пачынаў біць, зразумеў, што трэба было аддаваць, так што, так, тут была мая памылка.


Наступная гульня супраць жодзінскага «Тарпеда».

- Настройвацца будзьма як і на любую іншую гульню. Перад кожным матчам у нас стаіць задача - выходзіць і гуляць на перамогу, які б гэта ні быў супернік.

 

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Футбол у свеце
Навіны па тэгах