Дынама - Шахцёр. Каментар гульцоў

15.08.2015

Пасляматчавы каментар гульцоў

 

 

 

 

Лепшым гульцом матчу ў складзе «Дынама» быў прызнаны абаронца Умару Бангура. Сьера-Леонец, як заўсёды, быў спакойны не толькі на полі, але і ў мікст-зоне.

Наколькі цяжка далася сёння гульня?

- Кожная гульня даецца цяжка, асабліва, пры такім гульнявым графіку. Я стараюся кожную гульню праводзіць максімальна, так, каб не прапусціць. Цяпер нам вельмі важна набіраць пункты, каб наблізіцца да БАТЭ. Вельмі добра, што мы выйгралі сёння. Таксама, заўсёды вельмі няпроста гуляць супраць «Шахцёра». Гэта выдатная каманда, з вопытнымі гульцамі. Мы чакалі, калі яны дапусцяць памылкі, каб скарыстацца гэтым.

Сёння ты прызнаны найлепшым гульцом матчу. Задаволены?

- Кожны гулец шчаслівы, калі яго прызнаюць найлепшым. Сёння на полі прызналі мяне, мне прыемна. Добры гадзіннік мне падарылі. Буду яго насіць (усміхаецца).

Як табе атмасфера на матчы?

- Было нядрэнна. Мы стараемся прыцягваць заўзятараў сваёй гульнёй. Вядома, хочацца больш падтрымкі ў матчы. Гэта вельмі важна для нас. Гэта дае нам матывацыю і настрой на гульню.

Уладзімір Карыцька:

Як каманда адчувала сябе фізічна сёння?

- Ох, вядома, не было такой свежасці. Гэта і зразумела, апошнія гульні нам даліся вельмі цяжка. Па-першае, вельмі адказныя гульні былі, па-другое, адбілася спякота. І столькі сіл было аддадзена тым матчам ... Не было той лёгкасці, як хацелася б.

Як лічыш, перанос матчу на 17:00 аказаў станоўчы ўплыў на гульню?

- Я думаю, што так. Калі б гулялі ў 15:30 - было б значна цяжэй.

БАТЭ ўчора спатыкнулася. Гэты факт неяк адбіваўся псіхалагічна на камандзе?

- Ведаеце, я не хачу абмяркоўваць БАТЭ і думаць пра іх. У нас наперадзе свае гульні, а ўвосень паглядзім, што і як.

Што скажаш пра гульню?

- Вядома, яна была вельмі адказнай. Нам трэба было б перамагаць. Калі б мы аступіліся - гэта дало б нам вялікя праблемы, з пункту гледжання турнірнай табліцы. Сёння мы засяродзіліся на выніку, і мы яго дамагліся.

Як думаеш, чаму не атрымалася забіць сёння яшчэ раз, бо момантаў хапала?

- Так, у нас было шмат момантаў. Калі б забілі яшчэ раз - гульня супакоілася б. Нам было б значна лягчэй.

Цяпер рыхтуемся да аўстрыйцаў?

- Так, вядома. Але сёння, давайце, мы адпачнем, а з заўтрашняга дня пачнем падрыхтоўку. Тут таксама важны і маральны адпачынак. Нам галоўнае не заганяць сябе. Мы самі разумеем усю адказнасць і важнасць моманту.

У першы дзень продажу квіткоў было прададзена каля 2000 штук. Чакаецца аншлаг. Што скажаш?

- Я вельмі хачу, каб заўзятары падтрымлівалі нас таксама апантана, як і ў мінулы раз. Хочацца, каб гэты стадыён быў для нас паспяховым.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах