Пасляматчавыя каментары Салі.

11.04.2019

Салі Мунір падводзіць вынікі першага паўфіналу.

 

 

 

 

Некалькі слоў па сённяшнім матчы.

- Гэта быў даволі няпросты матч, зараз за «Дынама» гуляе абноўлены склад, таму нам патрабуецца крыху больш часу, каб разгуляцца, зразумець тактыку і каардынацыю, навучыцца слухаць і працаваць адзін з адным. Сёння не атрымалася рэалізаваць свой план да канца, але гэта футбол, і мы, як прафесійныя гульцы, павінны гэта разумець і быць гатовымі да такіх вынікаў. Наша каманда як адна сям'я, таму, я ўпэўнены, мы зможам сабрацца і працягнуць гуляць на лепшым узроўні.

Сёння ты ўпершыню выйшаў у стартавым складзе нашай каманды.

- «Дынама» - гэта вялікі клуб, вядомы за межамі Беларусі, і я рады, што мне выпаў шанец гуляць за яго. Сённяшні матч стаў для мяне дэбютным, і я імкнуўся паказаць лепшае, на што здольны. Далей буду рабіць яшчэ больш, каб прыносіць вынік сваёй камандзе. Зараз галоўная задача - разабраць і ўлічыць усе памылкі, а затым працягнуць старанна трэніравацца. Мы не хочам больш прайграваць, наша мэта выйграваць наступныя сустрэчы, і для гэтага патрабуецца прыкласці ўсе намаганні. Значыць, гэтым і зоймемся.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах